:

Палітычныя адносіны

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Вялікага Герцагства Люксембург усталяваны 9 ліпеня 1992 года.

У сакавіку 1996 года адбыўся афіцыйны візіт у Люксембург Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

Раней кантакты на ўзроўні кіраўніцтва знешнепалітычных ведамстваў насілі кропкавы характар і ажыццяўляліся, як правіла, у рамках міжнародных мерапрыемстваў. Сустрэчы міністраў замежных спраў Беларусі і Люксембурга адбыліся на саміце ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства» ў г. Рызе ў маі 2015 года, а таксама на Мюнхенскай канферэнцыі па пытаннях бяспекі ў лютым 2016 года.

У верасні 2016 года адбыўся першы ў гісторыі двухбаковых адносін візіт Міністра замежных спраў Люксембурга Жана Асельборна ў Рэспубліку Беларусь.

У 2017 годзе ў Люксембургу прайшоў Беларуска-еўрапейскі эканамічны форум «Belarus. Invest in tomorrow», удзел у якім прыняў Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь.

У 2017 годзе ў Люксембургу адбылася сустрэча Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь А.У. Кабякова з Прэм'ер-міністрам Вялікага Герцагства Люксембург К.Бэтелем, падчас якой суразмоўцы абмеркавалі напрамкі і перспектывы далейшага двухбаковага супрацоўніцтва.

Люксембург падыходзіць да пытання развіцця дыялогу з Рэспублікай Беларусь з улікам агульнай палітычнай лініі Еўрапейскага саюза ў дачыненні да нашай краіны.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці