Гандлёва-эканамічныя адносіны
З моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін у 1992 годзе Люксембург уваходзіць у лік важных эканамічных партнёраў Беларусі ў ЕС.
У кастрычніку 2017 г. у Люксембургу адбыўся Беларускі міжнародны эканамічны форум, у якім прынялі ўдзел больш за 200 прадстаўнікоў бізнесу і афіцыйных асоб з Беларусі, Люксембурга, Бельгіі, Францыі, Германіі і іншых краін. Выбар пляцоўкі быў абумоўлены тэндэнцыяй павелічэння вагі Люксембурга як аднаго з вядучых фінансавых цэнтраў ЕС на фоне наступстваў «Брэкзіту».
Пачынаючы з 2021 года гандаль таварамі і паслугамі паміж Беларуссю і Люксембургам дэманструе ўстойлівую тэндэнцыю да зніжэння. З прычыны ўвядзення парушаючых міжнароднае права абмежавальных мер ЕС у апошнія гады спыніліся пастаўкі ў Люксембург цэлага шэрагу запатрабаваных люксембургскай эканомікай беларускіх тавараў (металапрадукцыя, хімічная прадукцыя, прадукцыя дрэваапрацоўкі, оптыка і інш.), якія садзейнічалі яе канкурэнтаздольнасці.
На бягучым этапе эканамічнае супрацоўніцтва з Люксембургам мае абмежаваны характар. Нараўне з прамымі санкцыйнымі абмежаваннямі гандлёваму ўзаемадзеянню перашкаджае таксама наяўнасць бар'ераў у лагістыцы паставак і разліках.
Па ініцыятыве люксембургскага боку зараз супрацоўніцтва Беларускай гандлёва-прамысловай палаты з Гандлёвай палатай Люксембурга пастаўлена на паўзу. У абмежаваным фармаце функцыянуе Бельгійска-Люксембургская ГПП для Беларусі і Расіі, якая з'яўляецца важным элементам для развіцця прамых кантактаў паміж бізнесменамі.