:

Палітычныя адносіны

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Бельгія ўсталяваны 10 сакавіка 1992 г.

У жніўні 1994 г. адкрыта Пасольства Рэспублікі Беларусь у Бруселі (сумяшчае функцыі прадстаўніцтва пры ЕС і НАТА).

З 2009 года функцыянуе ганаровае консульства Беларусі ў бельгійскім рэгіёне Фляндрыя.

У сакавіку 1995 года адбыўся візіт у Бельгію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка, падчас якога праведзены перамовы з Каралём бельгійцаў Альбертам II, прэм’ер-міністрам, міністрам замежных спраў Бельгіі, кіраўніцтвам Еўрапарламента і Еўрапейскай камісіі. У 1996 годзе Бельгію з афіцыйным візітам наведаў Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь.

У кастрычніку 2016 года Бельгію наведала з візітам беларуская ўрадавая дэлегацыя на чале з Намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Калініным А.М., у ходзе якога разам з перамовамі ў структурах Еўрапейскага саюза былі праведзены сустрэчы з прадстаўнікамі бізнесу, кіраўніцтвам найбуйнейшых партоў Бельгіі, лагістычнымі аператарамі.

У 2017 годзе Беларусь наведаў з візітам Намеснік Прэм'ер-міністра, Міністр замежных спраў Каралеўства Бельгія Д.Рэйндерс. Адбыліся сустрэчы з Кіраўніком дзяржавы і Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

 

На рэгулярнай аснове праводзіліся кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Бельгіі (апошні раўнд адбыўся ў 2017 годзе).

У 2018 годзе адбыўся візіт у адказ Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макея Ул.Ул. у Каралеўства Бельгія.

 

 

У цяперашні час падыходы Бельгіі да развіцця палітычнага дыялогу з Беларуссю фармуюцца ў адпаведнасці з агульнай лініяй Еўрапейскага саюза ў дачыненні да беларускага боку.

Рэспубліка Беларусь працягвае выступаць за развіццё канструктыўных раўнапраўных адносін з усімі міжнароднымі партнёрамі, у тым ліку Еўрапейскім саюзам і яго дзяржавамі членамі, і заклікае ЕС адмовіцца ад канфрантацыйнай, агрэсіўнай, ваяўнічай палітыкі, накіраванай супраць інтарэсаў народа Беларусі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці