:

Гандлёва-эканамічныя адносіны

З моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін у 1992 годзе Еўрапейскі саюз уваходзіць у лік важных эканамічных партнёраў Беларусі.

Пачынаючы з 2021 года гандаль таварамі і паслугамі паміж Беларуссю і ЕС, які раней вылічаўся некалькімі дзясяткамі мільярдаў еўра (Еўрасаюз быў другім па велічыні гандлёва-эканамічным партнёрам Беларусі, уступаючы толькі Расіі), дэманструе ўстойлівую тэндэнцыю да зніжэння. З прычыны ўвядзення парушаючых міжнароднае права абмежавальных мер ЕС і распаўсюджанай у Еўрасаюзе практыкі іх пашыральнага тлумачэння ў апошнія гады спыніліся пастаўкі ў краіны ЕС шэрагу запатрабаваных эканомікай ЕС беларускіх тавараў (нафтапрадукты, прадукцыя дрэваапрацоўкі, металапрадукцыя, угнаенні, хімічныя прадукты і іншыя), якія садзейнічалі яе канкурэнтаздольнасці.

За апошнія гады ў Беларусі з-за санкцый таксама значна знізілася роля Еўрасаюза ў якасці пастаўшчыка інвестыцыйных і прамежкавых тавараў, уключаючы хімічную прадукцыю, металапрадукцыю, прадукцыю машынабудавання і розныя віды абсталявання. Вызваленыя кампаніямі ЕС нішы актыўна асвойваюць пастаўшчыкі з іншых краін, а таксама беларускія прадпрыемствы.

На бягучым этапе эканамічнае супрацоўніцтва з ЕС мае абмежаваны характар. Нараўне з прамымі санкцыйнымі абмежаваннямі гандлёваму ўзаемадзеянню перашкаджае таксама наяўнасць бар'ераў у лагістыцы паставак і разліках.

Па ініцыятыве еўрапейскага боку спынены галіновыя дыялогі паміж Беларуссю і ЕС, якія ажыццяўляліся ў галіне мытні, аховы навакольнага асяроддзя, эканомікі і фінансаў, знешняга гандлю. Таксама ЕС прыпыніў большасць праграм тэхдапамогі, якія ўносілі важны ўклад ва ўладкаванне дзяржаўнай граніцы Беларусі і сумежных краін-членаў Еўрасаюза, мадэрнізацыю пагранічнай і мытнай інфраструктуры, абмен перадавым вопытам і рэалізацыю пілотных праектаў у энергетычнай, транспартнай, аграхарчовай, прыродаахоўнай, адукацыйнай, культурнай і іншых прыярытэтных галінах у інтарэсах звычайных людзей.

З прычыны вострай палітызацыі супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы ў рамках Еўрапейскай групы рэгулятараў у сферы ядзернай бяспекі (ENSREG) вясной 2022 г. ЕС было прынята рашэнне аб прыпыненні ўдзелу Беларусі ў пасяджэннях ENSREG у якасці назіральніка, што паставіла важныя пытанні ядзернай бяспекі ў рэгіёне ў залежнасць ад палітычнай кан'юнктуры ў ЕС.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці