:

Гуманітарнае супрацоўніцтва

Бельгійскія няўрадавыя арганізацыі аказваюць значную гуманітарную дапамогу Беларусі ў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама ў аздараўленні ў Бельгіі дзяцей з пацярпелых ад аварыі раёнаў. З 2009 года такія паездкі ажыццяўляюцца на падставе міжурадавага Пагаднення аб умовах аздараўлення беларускіх дзяцей у Бельгіі.

Бельгійскія дабрачынныя арганізацыі рэалізавалі шэраг праектаў па дастаўцы ў Беларусь гуманітарнай дапамогі і медыкаментаў, аказанні дапамогі ўстановам сістэмы аховы здароўя, адукацыі і сацыяльнай абароны Беларусі.

Значнай і перспектыўнай часткай адносін у гуманітарнай сферы паміж Беларуссю і Бельгіяй з'яўляецца супрацоўніцтва паміж ВНУ. У 2012 годзе адбылося два візіты ў Бельгію Першага прарэктара Беларускага дзяржаўнага універсітэта Жураўкова М.A. У ходзе візітаў праведзены перамовы ва Універсітэтах г.Лёвена і г.Гента, па выніках якіх паміж БДУ і Гентскім універсітэтам заключана Пагадненне аб міжвузаўскім супрацоўніцтве, заклаўшае аснову для студэнцкага абмену.

У рамках візітаў у Бельгію дэлегацыя БДУ правяла шэраг сустрэч ва ўпраўленні міжнароднага супрацоўніцтва і міжнародных адукацыйных праграм генеральнага дырэктарата Еўракамісіі па адукацыі і культуры. Абмеркаваны перспектывы ўдзелу беларускіх універсітэтаў у праграмах Еўрапейскага саюза (Tempus, Erasmus, Jean Monnet, Marie Curie Action), разгледжаны прапановы па актывізацыі міжуніверсітэцкага супрацоўніцтва з прыцягненнем сродкаў ЕС, прыярытэтныя формы ўзаемадзеяння для ўключэння ў міжнародныя адукацыйныя праграмы на 2014-2020 гады.

Актыўна развіваецца супрацоўніцтва паміж універсітэтам г.Монса і Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэтам. Акрамя міжвузаўскага абмену студэнтамі, у Цэнтры рускай мовы і культуры Універсітэта функцыянуе куток беларускай літаратуры. Ва Універсітэце штогод праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя гісторыі, культуры, літаратуры, мастацтву Беларусі.

17–18 лютага 2020 г. у бельгійскіх гарадах Гент і Монс прайшлі кантактныя дні «Беларусь-Бельгія», прысвечаныя супрацоўніцтву ўніверсітэтаў дзвюх краін (University Days). У мерапрыемствах прынялі ўдзел прадстаўнікі дзевяці беларускіх і васьмі бельгійскіх ВНУ. Дасягнуты дамоўленасці па актывізацыі ўзаемадзеяння паміж МДЛУ і Універсітэтам Гента, БДПУ і Універсітэтам Монса.

 

 

У Бельгіі штогод праходзяць выставы беларускіх мастакоў, скульптараў, фатографаў, арганізуюцца выступленні тэатральных, танцавальных, песенных калектываў, культурна-асветныя мерапрыемствы.

У верасні 2017 года ў Каралеўскай кансерваторыі Бруселя, а таксама ў будынку Еўрапейскага парламента ў Брусэлі адбыліся выступленні канцэртнага аркестра Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Перліна У.П.

У верасні 2017 года ў будынку Еўрапейскага парламента, а таксама ў лістападзе 2017 года ў будынку Камітэта рэгіёнаў Еўрапейскага саюза прайшла выстава сучасных беларускіх мастакоў «Contemporary Art in Belarus", арганізаваная Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія сумесна з ААТ «Пріорбанк».

 

 

У дыпмісіі Беларусі ў Бруселі на рэгулярнай аснове праводзяцца «Музычныя вечары» з удзелам таленавітых беларускіх выканаўцаў.

 

 

Карысныя спасылкі:

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці