Гандлёва-эканамічныя адносіны
У 2021 годзе тавараабарот Беларусі і Люксембурга склаў 10,73 млн. даляраў ЗША (113,2% у адносінах да 2020 года), аб'ём беларускага экспарту склаў 1,19 млн. даляраў ЗША (135,3% у адносінах да 2020 года), аб'ём імпарту – 9,54 млн. даляраў ЗША (110,5% у адносінах да 2020 года). Сальда адмоўнае ў памеры 8,3 млн. даляраў ЗША.
Асноўнымі экспартнымі пазіцыямі з'яўляюцца вырабы з пластмас, фанера, формы для металаліцейнай вытворчасці.
У 2021 годзе экспарт паслуг склаў 18,76 млн. даляраў ЗША (94,8% да 2020 года), імпарт – 4,07 млн. даляраў ЗША. Сальда склалася станоўчае – 14,69 млн. даляраў ЗША.
За 2021 год прамыя замежныя інвестыцыі з Люксембурга на чыстай аснове склалі 2,08 млн. даляраў ЗША (за 2020г. минус 2,71 млн. даляраў ЗША).