:

Ганаровы консул Беларусі ў Фландрыі

Дамы і спадары,

Дарагія сябры Беларусі і Бельгіі,

2 лютага 2009 года Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь прызначыў мяне ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у г.Генце з юрысдыкцыяй у рэгіёне Фландрыя. Акрэдытацыя з боку міністра замежных спраў Бельгіі адбылася 11 сакавіка 2009 года.

Для мяне вялікі гонар прадстаўляць Беларусь у Бельгіі.

Місія Ганаровага Консула ўключае стымуляванне і развіццё гандлёвага, эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і навуковага ўзаемадзеяння, а таксама прасоўванне дружалюбных адносін паміж дзвюма краінамі.

Ужо ў свой першы прыезд у Беларусь у 2004 годзе я заўважыў вялізныя магчымасці, якія прапануе Беларусь.

У Беларусі выдатныя ўніверсітэты і інстытуты, якія выпускаюць высокакваліфікаваных спецыялістаў. Людзі імкнуцца працаваць і валодаюць высокай матывацыяй.

Маладое пакаленне мае і волю, і сілу для таго, каб дасягнуць эканамічных і сацыяльных поспехаў.
Выгаднае геаграфічнае становішча Беларусі, якое выступае ў якасці злучнага звяна паміж Расіяй і Еўропай, мае важнае стратэгічнае значэнне.

Дзякуючы мытнаму саюзу Беларусі, Расіі і Казахстана, еўразійская інтэграцыя перарастае ў рэальны Еўразійскі эканамічны саюз. Адначасова Беларусь імкнецца да паляпшэння свайго супрацоўніцтва з Еўропай.

Магчыма, спачатку некалькі нерашуча, аднак усё больш і больш актыўна, еўрапейскія краіны адкрываюць для сябе магчымасці, якія прапануе Беларусь, і ўзмацняюць узаемадзеянне з гэтай краінай.

Па меры раскрыцця патэнцыялу Беларусі мы адзначаем рост зацікаўленасці бельгійскай дзелавой супольнасці да беларускага рынку.

Да гэтага часу некаторыя бельгійскія бізнесмены ўжо адважыліся ўвайсці ў гэтую пакуль малавядомую для нас краіну, якая знаходзіцца ў малазнаёмым нам рэгіёне, яшчэ і з зусім іншай мовай. Тым не менш, некаторыя з тых, хто пайшоў на гэты крок, дамагліся значных поспехаў.

Нашы прадпрымальнікі павінны разумець, што за межамі Бельгіі і яе краін-суседзяў існуе шмат магчымасцяў. І гэтыя магчымасці зусім неабавязкова шукаць у такіх далёкіх краінах, як Кітай, Індыя або Бразілія.

Не меншай увагі заслугоўвае і ўмацаванне адносін паміж нашымі краінамі ў навуковым і культурным вымярэннях.

Нашы ўніверсітэты і інстытуты імкнуцца да арганізацыі праграм акадэмічнага абмену, каб студэнты з Бельгіі маглі ездзіць у Беларусь і наадварот.

У 2012 годзе паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам і ўніверсітэтам Гента падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве з мэтай прасоўвання міжнароднага акадэмічнага, культурнага і навуковага абмену.

Кожны год маладыя студэнты з Беларусі прыязджаюць у Бельгію на вучобу ў Еўрапейскі каледж у г.Бруге.

Упэўнены, што немагчыма дасягнуць чаго-небудзь сам-насам. Гэта ставіцца як да Беларусі, так і да Бельгіі і Фландрыі. Толькі праз двухбаковае супрацоўніцтва нашы таленты могуць быць рэалізаваныя, а новыя магчымасці раскрытыя.

Вельмі рады, што як Ганаровы Консул Рэспублікі Беларусь у Фландрыі я магу падтрымліваць і развіваць узаемнае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі на карысць абодвух бакоў.

У 2013 годзе я сумесна з шэрагам партнёраў выступіў з ініцыятывай стварэння новай гандлёва-прамысловай палаты Фландрыі, якая сканцэнтравалася б на рынках Беларусі, Расіі і Казахстана трох краін-членаў мытнага саюза, створанага ў 2010 годзе. Разам узятыя, гэтыя тры краіны прадастаўляюць нашым прадпрымальнікам выдатную магчымасць пашырыць сваю дзейнасць і гарызонты, асабліва ў перыяд эканамічнай стагнацыі ў Еўропе. Узнікла ідэя структуравання супрацоўніцтва праз такую палату, адкрытую для ўсіх фламандскіх і бельгійскіх кампаній, але з асаблівым акцэнтам на малы і сярэдні бізнэс, паколькі менавіта гэтыя кампаніі могуць у найбольшай меры выйграць ад такой падтрымкі. Асноўнай мэтай новай палаты з'яўляецца стварэнне платформы для прадпрымальнікаў, якія зацікаўлены ў рынках Беларусі, Расіі і Казахстана, і садзейнічанне ўсталяванню іх кантактаў з вопытнымі бізнесменамі ў краінах СНД.

Нарэшце, калі ў Вас ёсць пытанні аб дзелавой дзейнасці ў Беларусі ці Бельгіі, або калі Вы хацелі б абмеркаваць іншыя некамерцыйныя праекты, прашу без сарамлівасці звязвацца са мной праз мой офіс у г.Генце альбо з Еромам Ёсам, маім прадстаўніком у Мінску.

Карэл Ван Хорэбеке

адвакат,
былы член Федэральнага парламента Бельгіі
Ганаровы Консул Рэспублікі Беларусь у рэгіёне Фландрыя

Офіс у Генце           Офіс у Мінску
   
тэл.:      +32 9 265 95 95       тэл./факс:      +375 17 2000 346
факс:      +32 9 265 95 90 маб. тел.:      +375 29 5555 613
эл. поша:      advocaten.law@vanhoorebeke.be          эл. поша:      jeroom.joos@tut.by
сайт:      www.vanhoorebeke.be сайт:      www.vanhoorebeke.by

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці