:

Патрабаванні да дакументаў

Для ажыццяўлення консульскіх дзеянняў консульская служба Пасольства прымае да разгляду толькі поўныя камплекты арыгіналаў дакументаў падчас асабовага зварота грамадзяніна.

Звярніце ўвагу:

  • усе дакументы прад’яўляюцца з іх ксеракопіямі;
  • аплату консульскага збору за ажыццяўленне консульскіх дзеянняў неабходна рабіць загадзя;
  • пры абмене пашпарта ўнутранай серыі датакова патрабуецца прад’яўленне дакумента, выдадзенага кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне ў краіне (від на жыхарства).

Парадак прыёму дакументаў, якія выдадзены ў замежных дзяржавах

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежнай дзяржавы, прымаюцца пры наяўнасці:

  • апастыля (у тым ліку для дакументаў, выдадзеных кампетэнтнымі органамі Бельгіі і Люксембурга). Парадак легалізацыі дакументаў, выдадзеных у іншых замежных дзяржавах вызначаецца міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь;
  • перакладу (апастыль таксама павінен быць пераведзены) на рускую альбо беларускую мовы, заверанага натарыяльна (сам дакумент і апастыль павінны быць перакладзены на беларускую альбо рускую мову і засведчаны ў судзе прысяжным перакладчыкам. Вернасць перакладу павінна быць заверана натарыяльна. Дадзеную працэдуру можна ажыццявіць у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія або ў любога ўпаўнаважанага натарыуса ў Рэспубліцы Беларусь).

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці