Гандлёва-эканамічныя адносіны
Аб'ём агульнага экспарту тавараў у Бельгію за 2021 г. склаў 224,1 млн. даляраў ЗША (150,5% у адносінах да аналагічнага перыяду 2020 г.). Па дадзеным параметры Бельгія займае 18 месца сярод усіх краін свету і 7 месца сярод дзяржаў-членаў ЕС.
Імпарт з Бельгіі склаў 208,51 млн. даляраў ЗША (112% у адносінах да мінулага года). Сальда склалася дадатае ў памеры -15,59 млн. даляраў ЗША.
Структура беларускага экспарту ў Бельгію адносна дыверсіфікавана: прадукцыя дрэваапрацоўкі (у тым ліку, мэбля і гатовыя будаўнічыя канструкцыі), паліаміды, апрацаваныя алмазы, угнаенні, металапрадукцыя, садавіна замарожаная, гародніна, ільновалакно, ніткі і тканіны сінтэтычныя. У структуры беларускага экспарту ў Бельгію ў 2021 годзе 30% прыходзілася на прадукцыю дрэваапрацоўкі, з iх 18,5% – пiлаваныя лесаматэрыялы, 4% – на мэблю, 4% — на металапрадукцыю, 1,9% – на ніткі комплексныя сінтэтычныя.
У 2021 годзе ў Бельгію пастаўляліся тавары 188 таварных пазіцый ТН ЗЭД ЕАЭС. Пачаты пастаўкі па 67пазіцыях на суму 5,05 млн. даляраў ЗША. Спынены пастаўкі па 55 пазіцыях на агульную суму 8,56 млн. даляраў ЗША (галоўная прычына — санкцыі).
У 2021 годзе экспарт паслуг склаў 53,55 млн. даляраў ЗША (124,2% у адносінах да аналагічнага перыяду 2020 г.), імпарт – 75,5 млн. даляраў ЗША (117,4% у адносінах да 2020 г.). Сальда склалася адмоўнае ў памеры -21,9 млн. даляраў ЗША.
Інвестыцыі з Бельгіі ў Беларусь за 2021 год склалі 4,35 млн. даляраў ЗША (прамыя на чыстай аснове), за 2020 год – 2,55 млн. даляраў ЗША.