:

Палітычныя адносіны

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Бельгія ўсталяваны 10 сакавіка 1992 г.

У жніўні 1994 г. адкрыта Пасольства Рэспублікі Беларусь у Бруселі (сумяшчае функцыі прадстаўніцтва пры ЕС і НАТА).

З 2009 года функцыянуе ганаровае консульства Беларусі ў бельгійскім рэгіёне Фляндрыя.

У сакавіку 1995 года адбыўся візіт у Бельгію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка, падчас якога праведзены перамовы з Каралём бельгійцаў Альбертам II, прэм’ер-міністрам, міністрам замежных спраў Бельгіі, кіраўніцтвам Еўрапарламента і Еўрапейскай камісіі. У 1996 годзе Бельгію з афіцыйным візітам наведаў Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь.

У кастрычніку 2016 года Бельгію наведала з візітам беларуская ўрадавая дэлегацыя на чале з Намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Калініным А.М., у ходзе якога разам з перамовамі ў структурах Еўрапейскага саюза былі праведзены сустрэчы з прадстаўнікамі бізнесу, кіраўніцтвам найбуйнейшых партоў Бельгіі, лагістычнымі аператарамі.

У 2017 годзе Беларусь наведаў з візітам Намеснік Прэм'ер-міністра, Міністр замежных спраў Каралеўства Бельгія Д.Рэйндерс. Адбыліся сустрэчы з Кіраўніком дзяржавы і Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 2018 годзе адбыўся візіт у адказ Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макея Ул.Ул. у Каралеўства Бельгія.

На рэгулярнай аснове праводзяцца кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Бельгіі (апошні раўнд адбыўся ў 2017 годзе).

Развіваецца міжпарламенцкае супрацоўніцтва. У Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь створана рабочая група па супрацоўніцтве з Парламентам Каралеўства Бельгія.

У цяперашні час падыходы Бельгіі да развіцця палітычнага дыялогу з Беларуссю фармуюцца ў адпаведнасці з агульнай лініяй Еўрапейскага саюза ў дачыненні да нашай дзяржавы.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці