:

Асноўныя кірункі супрацоўніцтва

Беларусь традыцыйна выступала за падтрыманне канструктыўнага супрацоўніцтва з Арганізацыяй Паўночнаатлантычнага дагавора (НАТА) на раўнапраўнай і ўзаемапаважлівай аснове.

Ажыццяўляючы шматвектарную знешнюю палітыку і пашыраючы свой удзел у міжнародных структурах бяспекі, Беларусь рашуча ўносіць свой уклад у захаванне міру і дасягненне стратэгічнай мэты – стварэнне непадзельнай еўраатлантычнай бяспекі.

Гісторыя ўзаемаадносін Рэспублікі Беларусь з НАТА пачынаецца з 1992 года, калі наша краіна ўступіла ў Савет Паўночнаатлантычнага супрацоўніцтва, які трансфармаваўся ў 1997 годзе ў Савет Еўраатлантычнага партнёрства – СЕАП.

У 1995 годзе Беларусь далучылася да праграмы «Партнёрства дзеля міру» (ПдМ) i разглядала яе ў якасці важнага інструмента ўмацавання ўзаемадзеяння ў палітычнай, ваеннай, эканамічнай, навуковай і прававой сферах як з Арганізацыяй Паўночнаатлантычнага дагавора цалкам, так і з дзяржавамі – членамі НАТА.

Праводзiлiся сустрэчы і кансультацыі з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі Міжнароднага сакратарыята і Міжнароднага ваеннага штаба НАТА, у тым ліку па пытаннях дзейнасці ў рамках Індывідуальнай праграмы партнёрства і супрацоўніцтва (ИППС) і Працэсу планавання і ацэнкі сіл (ПАРП).

Індывідуальная праграма партнёрства і супрацоўніцтва (ІППС) з'яўлялася асноўным дакументам удзелу Беларусі ў ПдМ. Першая Індывідуальная праграма партнёрства была ўхвалена Саветам НАТА ў ліпені 1997 года. У ІППС былi вызначаны прыярытэтныя напрамкі ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і НАТА, пазначаныя асноўныя мерапрыемствы, у якіх планаваўся ўдзел прадстаўнікоў Беларусі.

Апошняй узгодненай ІППС была праграма на 2020-2021 гады.

Беларусь надавала вялікае значэнне рэалізацыі гэтай праграмы як інструменту развіцця практычнага супрацоўніцтва з альянсам у такіх галінах як кантроль над узбраеннямі і процідзеянне распаўсюджванню зброі масавага знішчэння, грамадзянскае надзвычайнае планаванне, ваенная адукацыя, падрыхтоўка да ўдзелу ў шматнацыянальных аперацыях, моўная падрыхтоўка.

У беларуска-натаўскiх кiрунках супрацоўніцтва таксама значылiся кансультацыі па мерах даверу і бяспекі, ініцыяваныя Беларусю ў 2015 годзе. Іх мэта — прамы і адкрыты экспертны дыялог, накіраваны на павышэнне ўзроўню даверу і транспарэнтнасці. На гэты час прайшлі чатыры раўнды кансультацый.

ПАРП уяўляў сабой механізм, асноўнай задачай у рамках якога з’яўлялася развіццё ваеннага супрацоўніцтва з НАТА. Беларусь далучылася да ПАРП у 2004 годзе. У рамках ПАРП узгадняiся мэты партнёрства Рэспублікі Беларусь, дасягненне якіх дазвалялв атрымаць неабходнае дасвядчэнне ў пытаннях удасканальвання падрыхтоўкі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама магчымага задзейнічання воінскіх падраздзяленняў у міратворчых аперацыях.

Па лініі ПАРП ажыццяўляўся абмен дэлегацыямі, а ў штаб-кватэры НАТА праводзiлiся пасяджэнні ў фармаце «Беларусь + НАТА» на ўзроўні ваенных і грамадзянскіх экспертаў для вызначэння мэтаў партнёрства і падвядзення вынікаў іх выканання.

Беларусь не толькі вывучала вопыт стварэння і дзейнасці сучасных узброеных сіл дзяржаў – членаў НАТА, але таксама была гатова прадастаўляць свае вучэбныя цэнтры для навучання экспертаў з другіх краін-партнёраў. З 2013 года на базе Міністэрства абароны былi арганізованы курсы, якія былi адкрыты для ўсіх дзяржаў СЕАП, у тым ліку краін НАТА.

Беларусь унесла практычны ўклад у антытэрарыстычную аперацыю Міжнародных сіл садзейнічання бяспекі ў Афганістане, якая праводзілася альянсам на падставе рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН 1386 (2001). У прыватнасці, Беларусь падавала сваю паветраную прастору для транзіту ваенных і грамадзянскіх грузаў.

Дзяржавы-члены альянсу і іншыя краіны, якія прымалі ўдзел у аперацыі МССБ, ажыццяўлялі з 2009 года праз тэрыторыю Беларусі транзітныя чыгуначныя перавозкі неваенных грузаў і з 2013 года браніраваных транспартных сродкаў, якія ідуць без ўзбраенняў і боепрыпасаў.

У 2013–2014 гадах у штаб-кватэры НАТА ў Бруселі па ініцыятыве Беларусі адбыліся мерапрыемствы па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі, якія могуць узнікнуць падчас правядзення спартыўных мерапрыемстваў. У прыватнасці, праведзеныя  штабныя вучэнні і семінар, прысвечаныя падрыхтоўцы Чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Мінску.

У 2017 годзе аварыйна-выратавальная каманда МНС Беларусі прыняла ўдзел у вучэннях Еўраатлантычнага каардынацыйнага цэнтра НАТА па рэагаванні на стыхійныя бедствы і катастрофы (ЕКЦ) ў Босніі і Герцагавіне, у 2018 – у вучэннях ЕКЦ у Сербіі.

Беларускія навукоўцы працавали з альянсам у рамках праграмы «Навука дзеля міру і бяспекі».

Кансультацыі беларускіх і натаўскіх экспертаў у навуковай сферы (Інфармацыйны дзень), якiя адбылiся 16 кастрычніка 2019 г. у Мінску,  спрыялі развіццю працоўных кантактаў з прадстаўнікамі альянсу ў навуковай сферы, а таксама навукоўцамі дзяржаў — членаў НАТА і краін-партнёраў.

Сёння працягваецца карпатлівая практычная праца па паглыбленні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва як з альянсам, так і з асобнымі яго дзяржавамі-членамі, на агульнапрызнаных прынцыпах міжнароднага права, заснаваных на ўзаемным даверы і павазе.

У перыяд з 2020 года адзначаецца згортванне ўзаемадзеяння Беларусі і НАТА.

Пры гэтым Рэспубліка Беларусь працягвае выступаць за развіццё канструктыўных узаемапаважлівых адносін з усімі міжнароднымі партнёрамі і заклікае заходнія дзяржавы, у тым ліку краіны-члены НАТА, адмовіцца ад канфрантацыйнай і агрэсіўнай палітыкі, накіраванай супраць народа Беларусі і стабільнасці на Еўрапейскім кантыненце.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці