:

Дагаворна-прававыя акты

Аснову дагаворна-прававой базы беларуска-люксембургскіх адносін складаюць 2 дзеючых міжнародных дагавора, а таксама 1 міжурадавы дагавор, які ў сілу не ўступіў.

У адносінах паміж Беларуссю і Люксембургам дзейнічаюць:

 

  • Пратакол аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Вялікім Герцагствам Люксембург ад 9 лiпеня 1992 года;
  • Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Вялікага Герцагства Люксембург аб умовах аздараўлення непаўналетніх грамадзян Рэспублікі Беларусь у Вялікім Герцагстве Люксембург ад 19 жніўня 2013 года.


Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь з аднаго боку, і Бельгійска-Люксембургскім эканамічным саюзам, з другога боку, аб узаемным садзейнiчаннi i абароне iнвестыцый ад 9 красавіка 2002 года (ратыфікавана беларускім бокам 30 красавіка 2003 году) у сілу не ўступіла. З уступленнем з 1 снежня 2009 года ў сілу Лісабонскай дамовы рэгуляванне пытанняў інвестыцый аднесена да агульнай гандлёвай палітыкі ЕС.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці