:

Меры эканамічнага характару, што дзейнічаюць у дачыненні да беларускіх тавараў

У дачыненні да беларускіх тавараў дзейнічаюць наступныя меры эканамічнага характару:

  • Выканаўчым Рэгламентам ЕС ад 27 студзеня 2015 г. № 2015/110 усталяваная антыдэмпінгавая пошліна ў дачыненні да некаторых відаў труб з чорных металаў (з таварнай пазіцыі 7306 ТН ЗЭД) , якія паходзяць з Расіі, Кітая і Беларусі. Падрабязнасці тут.
  • Выканаўчым Рэгламентам ЕС ад 17 чэрвеня 2017 г. № 2017/1019 усталяваная антыдэмпінгавая пошліна ў дачыненні да арматуры, якая паходзіць з Беларусі (з таварнай пазіцыі 7214 ТН ЗЭД). Падрабязнасці тут.
  • Выканаўчым Рэгламентам ЕС ад 28 красавіка 2016 г. № 2016/670 устаноўлена назіранне за імпартам у Еўрасаюз жалеза і шырокага спектру вырабаў з чорных металаў (з груп 72 і 73 ТН ЗЭД) незалежна ад паходжання тавару. Для імпарту кожнай партыі вагой больш за 2,5 тоны, у тым ліку і з Беларусі, імпарцёру неабходна атрымаць ліцэнзію. Падрабязнасці тут.

Атрымаць актуальную інфармацыю аб мерах гандлёвай абароны ЕС можна тут.


 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці