Аб памятным мерапрыемстве з нагоды 38-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС
26.04.2024 г.25 красавіка 2024 г. у Пасольстве Беларусі ў Бельгіі адбыўся памятны вечар з нагоды 38-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
На мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі бельгійскіх дабрачынных арганізацый, якія аказвалі падтрымку дзецям у пацярпелых рэгіёнах Беларусі: OKiN, ARRET, Tsjernobylkinderen. Выказана падзяка Пасольства за шматгадовую працу і прадстаўленую дапамогу.
Часовы павераны ў справах Беларусі ў Бельгіі Кацярына Шатохіна ў сваім звароце нагадала, што ў адпаведнасці з рашэннем Генеральнай Асамблеі ААН 26 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе. Абазначаны маштабы забруджвання беларускай тэрыторыі і намаганні дзяржавы па пераадоленні наступстваў.
Адбыўся паказ дакументальнага фільма аб уплыве чарнобыльскай катастрофы на Беларусь. Наведвальнікі таксама азнаёміліся з тэматычнай фотавыставай, падрыхтаванай Пасольствам да чарговай гадавіны трагедыі.
Мерапрыемства, апрача ўдзельнікаў згаданых арганізацый, наведалі прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса з шэрагу краін СНД у Бруселі і беларускай дыяспары ў Бельгіі.