Аб цырымоніі ўскладання вянкоў з нагоды 79-й гадавіны Вялікай Перамогі
09.05.2024 г.9 мая 2024 г. з нагоды 79-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне на Брусельскіх могілках прайшла памятная цырымонія.
Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія Кацярына Шатохіна і супрацоўнікі Пасольства сумесна з дыпламатамі шэрагу дзяржаў СНД усклалі вянкі да мемарыяла савецкім грамадзянам, якія загінулі пры вызваленні Бельгіі, а таксама да помніка «Сцяна расстраляных» у гонар бельгійцаў, якія былі забітыя падчас вайны.