:

Пра паказ фільма «У жніўні 44-га…» у Бруселі

12.09.2024 г.

11 верасня 2024 г. у Расійскім цэнтры навукі і культуры ў Бруселі адбыўся паказ беларускага мастацкага фільма «У жніўні 1944 года…».
Часовы павераны ў справах Беларусі ў Бельгіі Кацярына Шатохіна ў сваім выступе адзначыла, што гэты фільм вельмі актуальны, бо ў 2024 годзе Беларусь адзначае 80-годдзе аперацыі «Баграціён» – найбуйнейшай ваеннай аперацыі, падчас якой тэрыторыя краіны была цалкам вызваленая ад захопнікаў. Зрабіла акцэнт на ўкладзе краіны ў перамогу над фашызмам:
«Беларусь прыняла на сябе першы ўдар у Другой сусветнай вайне і панесла значныя страты. На беларускай зямлі было разбурана 209 гарадоў з 270. На тэрыторыі Беларусі фашысты правялі больш за 140 карных аперацый, поўнасцю або часткова знішчыўшы 5454 вёскі, было створана больш за 260 лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння людзей.
Але ў той жа час Беларусь стала краінай, дзе дзейнічаў найбуйнейшы ў Еўропе партызанскі і падпольны рух супраціву».
Таксама Кацярына Шатохіна адзначыла, што паказ карціны праходзіць напярэдадні знакавага дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства, які прымеркаваны да аб'яднання Беларусі 17 верасня 1939 года.


Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці