:

Аб мерапрыемстве з нагоды 105-годдзя сучаснай дыпламатычнай службы Беларусі

06.03.2024 г.

5 сакавіка 2024 г. у Пасольстве Беларусі ў Бельгіі адбыўся канцэрт класічнай музыкі і прыём з нагоды 105-годдзя сучаснай дыпламатычнай службы Беларусі.

Вядомы беларускі піяніст прафесар Цімур Сяргееня выканаў творы П.І. Чайкоўскага.

Часовы павераны ў справах Кацярына Шатохіна ў сваім звароце згадала асноўныя этапы станаўлення сучаснай дыпламатычнай службы Беларусі.

Было таксама пазначана, што ў 2024 годзе Беларусь адзначае 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Акцэнтавана, што ў краіне шануюць гісторыю і памятаюць аб наступствах разбуральных войнаў, а Мінск сёння праводзіць выключна мірную знешнюю палітыку, накіраваную на стварэнне і прагрэс.

Мерапрыемства наведалі прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса ў Бруселі, у тым ліку кіраўнікі парадку 20 дыпмісій, а таксама бельгійскія прадпрымальнікі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці