26 студзеня 2025 года. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
21.11.2024 г.Беларусы вызначаць сваю будучыню 26 студзеня 2025 г. Менавіта на гэты дзень Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прызначаны выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У Беларусі пабудавана суверэнная і незалежная дзяржава для народа. Сфарміравана ўласная, унікальная мадэль народаўладдзя. Беларусь з’яўляецца краінай з нізкім узроўнем сацыяльнага расслаення насельніцтва па даходах. Менавіта такой, паводле ўпэўненнасці Кіраўніка дзяржавы, і павінна быць цывілізаваная высокаразвітая краіна.
Стварэнне выбарчых участкаў за мяжой на прэзідэнцкіх выбарах не прадугледжана.
На падставе артыкула 4 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, які замацоўвае прынцып усеагульнасці выбарчага права, Цэнтральнай выбарчай камісіяй Рэспублікі Беларусь прынята пастанова ад 23 снежня 2024 года № 124 «Аб арганізацыі галасавання асобных катэгорый грамадзян».
Пастановай прадугледжваецца магчымасць галасавання грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія валодаюць выбарчым правам, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь і стаяць на консульскім уліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія аформілі выезд для пастаяннага пражывання (аформілі пастаяннае пражыванне) за межамі Рэспублікі Беларусь, якія не маюць рэгістрацыі па месцы знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2025 годзе на адным з шасці ўчасткаў для галасавання ў сталіцы і абласных цэнтрах Рэспублікі Беларусь.