З 3 красавіка 2022 г. зняты часовыя абмежаванні на перасячэнне беларускай мяжы
04.04.2022 г.Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2022 года № 197 «Аб змяненні Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2020 года № 624» адменены раней уведзеныя абмежаванні на перасячэнне мяжы ва ўмовах COVID-19.
З 00:00 3 красавіка 2022 г. для грамадзян Беларусі ўезд у краіну і выезд не абмежаваны. ПЦР-тэст (сертыфікат аб вакцынацыі) не патрабуецца.
Для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ўезд у Беларусь і выезд таксама не абмежаваны.
Разам з тым для ўезду замежнікам неабходны ПЦР-тэст (сертыфікат аб вакцынацыі). Неабходнасць наяўнасці ПЦР-тэсту (сертыфіката) для ўезду ў Беларусь не распаўсюджваецца на іншаземцаў, якія прыбываюць у Беларусь у сувязі з сацыяльна-палітычнай абстаноўкай ва Украіне, у тым ліку пры транзіце праз тэрыторыю іншых краін.
Замежным грамадзянам, якія едуць з Украіны да месца пастаяннага пражывання, дазволены бязвізавы ўезд на тэрыторыю Беларусі да 15 красавіка 2022 г. ўключна.
Грамадзянам Расіі для ўезду ў Беларусь праз беларуска-расійскі ўчастак граніцы ПЦР-тэст (сертыфікат) не патрэбны. З больш падрабязнай інфармацыяй аб парадку і правілах перасячэння мяжы можна азнаёміцца на інтэрнет партале Дзяржпагранкамітэта Рэспублікі Беларусь.