:

Аб падпісанні пагадненняў з ЕС аб спрашчэнні выдачы віз і аб рэадмісіі

08.01.2020 г.

8 студзеня 2020 г. у г. Бруселі (Бельгія) адбылася цырымонія падпісання Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб спрашчэнні выдачы віз і Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу. З беларускага боку дакументы падпісаў Міністр замежных спраў Уладзімір Макей, з боку ЕС — намеснік Прэм'ер-міністра — Міністр унутраных спраў Рэспублікі Харватыя Давор Баожыновіч (ад імя харвацкага старшынства ў Еўрапейскім савеце) і Еўрапейскі камісар па ўнутраных справах Ілва Ёхансан.

Дамовы прадугледжваюць на ўзаемнай аснове спрашчэнне парадку выдачы віз, уключаючы зніжэнне візавага збору да 35 еўра, і супрацоўніцтва Беларусі і ЕС у галіне рэадмісіі. Палажэнні пагадненняў пачнуць прымяняцца ў першы дзень другога месяца пасля абмену паведамленнямі аб выкананні бакамі ўнутраных працэдур.

З боку Рэспублікі Беларусь неабходна ратыфікацыя пагадненняў Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь, адпаведнае адабрэнне патрабуецца і з боку Еўрапейскага парламента.

У рамках рабочага візіту ў г.Брусель Міністр замежных спраў Уладзімір Макей у гэты ж дзень сустрэўся з Генеральным сакратаром Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Хельгай Шмід і Еўракамісарам па бюджэту і адміністрацыйных пытаннях Ёханесам Ханам. На сустрэчах былі абмеркаваны стан і перспектывы развіцця дыялогу і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам як у двухбаковым фармаце, так і ў рамках ініцыятывы “Усходняе партнёрства”.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці