:

Аб мерапрыемстве з беларускай дыяспарай з нагоды Дня Перамогі

10.05.2024 г.

У рамках святкавання Дня Перамогі ў Пасольстве Беларусі ў Бельгіі адбылося мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў беларускай дыяспары.

Падчас сустрэчы прафесійны фларыст правяла майстар-клас, падчас якога суайчыннікі зрабілі кветкавыя кампазіцыі, якія пазней былі ўскладзены да месцаў пахавання савецкіх салдат у Бельгіі.

У сваім звароце да гасцей Часовы павераны ў справах Беларусі ў Бельгіі Кацярына Шатохіна адзначыла важнасць захавання гістарычнай праўды аб трагічных ваенных падзеях і згадала наступствы Вялікай Айчыннай вайны для беларускага народа.

Была таксама праведзена віктарына і паказаны відэаматэрыялы ваеннай тэматыкі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці