Аб увядзенні біяметрычных дакументаў
01.09.2021 г.Паважаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь!
1 верасня 2021 г. уступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб біяметрычных дакументах», у адпаведнасці з якім будзе ажыццяўляцца выдача (біяметрычных) ідэнтыфікацыйных картак і біяметрычных пашпартоў.
Пры гэтым Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія працягне ажыццяўляць працэдуры па:
- выдачы (абмене) пашпартоў для сталага пражывання за мяжой;
- абмене пашпартоў грамадзян, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і выехалі за межы краіны для часовага знаходжання (г.зн. пры наяўнасці ў пашпарце адзнакі аб рэгістрацыі па месцы жыхарства ў Беларусі);
- аднаразоваму падаўжэнню тэрміну дзеяння пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць ў Рэспубліцы Беларусь.
Згодна з Указам стаўкі консульскага збору складаюць: за выдачу (абмен) ідэнтыфікацыйнай карткі 25 еўра, за выдачу (абмен) біяметрычнага пашпарта грамадзянам, якія не дасягнулі чатырнаццацігадовага ўзросту, – 40 еўра, iншым грамадзянам – 100 еўра.
Важна адзначыць, што пасля атрымання ідэнтыфікацыйнай карткі грамадзянін губляе права ў далейшым атрымаць / вярнуць (небіяметрычны) пашпарт дзеючага ўзору.
Біяметрычны пашпарт можа быць выдадзены толькі пры наяўнасці ідэнтыфікацыйнай карткі альбо пры адначасовай падачы дакументаў на афармленне ідэнтыфікацыйнай карткі і біяметрычнага пашпарта. Грамадзянін можа мець не больш за два біяметрычных пашпарта.
Увага: грамадзянам, якія атрымалі пашпарты для сталага пражывання за межамі Беларусі (серыі РР) і якія стаяць на пастаянным консульскім уліку ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія, выдача ідэнтыфікацыйных картак і біяметрычных пашпартоў упершыню будзе ажыццяўляцца ў нашай замежнай установе ў Бруселі.
Грамадзянам, якiя не аформiлi сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь і маюць пашпарты «унутранай серыі» (не PP), выдача ідэнтыфікацыйных картак і біяметрычных пашпартоў упершыню будзе ажыццяўляцца падраздзяленнямі па грамадзянству і міграцыі па месцы рэгістрацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Далейшы абмен дакументаў можа ажыццяўляцца як у замежных установах, так і праз органы ўнутраных спраў без прывязкі да месца сталага пражывання.
Грамадзянін, які аформіў сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь праз Пасольства пасля 1 верасня 2021 г., здымаецца з рэгістрацыйнага ўліку па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь на падставе апавяшчэння замежнай ўстановы, якое накіроўваецца ў абласное (г.Мінска) упраўленне па грамадзянстве і міграцыі па месцы апошняй рэгістрацыі.
У пачатку функцыянавання сістэмы па зборы і апрацоўцы біяметрычных і персанальных дадзеных магчымы тэхнічных збоі. У гэтых умовах у першы час працэс абслугоўвання грамадзян можа даставіць некаторыя нязручнасці (напрыклад, працяглы працэс збору дадзеных, наяўнасць чэргаў, чаканне і г.д.). Просьба з разуменнем ставіцца да гэтага.
З улікам працаёмкасці працэдуры аб магчымасці наведвання Пасольства Беларусі ў Бельгіі для атрымання ідэнтыфікацыйнай карткі і біяметрычнага пашпарта просім загадзя ўдакладняць у консульскай службе:
– тэлефон: +32 2 340 02 95
– эл. пошта: be.consul@mfa.gov.by