:

Аб вызваленнi з пасады Пасла Беларусі ў Бельгіі, Пастаяннага прадстаўніка пры ЕС i НАТА

30.07.2021 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вызваліў Аляксандра Міхневіча з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Бельгіі і па сумяшчальніцтве ў Люксембургу ў сувязі з выхадам у адстаўку. Адпаведны Указ № 296 Кіраўнік дзяржавы падпісаў 29 ліпеня.

Аляксандр Міхневіч таксама вызвалены з пасады Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Еўрапейскім саюзе і Еўрапейскай супольнасці па атамнай энергіі і па сумяшчальніцтве пры Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці