:

Аб прыёме з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

06.07.2026 г.

У Бруселі 30 чэрвеня 2026 г. адбыўся прыём з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Сустрэча сабрала каля 90 гасцей з ліку беларускай дыяспары, дыпкорпуса, прадстаўнікоў бельгійскай грамадскасці і дабрачынных арганізацый, царквы, экспертаў, прадстаўнікоў СМІ. 

У прывітальнай прамове Часовы Павераны Беларусі ў Бельгіі зрабіў акцэнт на ўстойлівым сацыяльна-эканамічным развіцці Рэспублікі Беларусь, міралюбівым характары беларускай знешняй палітыкі, адкрытасці да дыялогу па аднаўленні міру і бяспекі ў рэгіёне.

У ходзе мерапрыемства прадстаўнікам бельгійскай арганізацыі “Tsjernobylkinderen vzw «уручаны нагрудныя знакі» за заслугі ў пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС” за актыўны ўдзел у працы па Чарнобыльскім кірунку, у тым ліку аздараўленні беларускіх дзяцей.

Упрыгожваннем вечара стала выстава карцін беларускай мастачкі Алены Галубовіч, якая ўручыла пасольству карціну»Зубр". Таленавітая беларуская цымбалістка, прафесар кафедры цымбалаў у “Cité de la Musique et de la Danse in Strasbourg”, Алекандра Дзенісеня выканала ўрыўкі шэдэўраў сусветнай музычнай культуры.

Ад імя Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія віншуем суайчыннікаў З Днём Незалежнасці і жадаем росквіту нашай любімай радзіме!

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці