:

Заява Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у сувязі з рэзалюцыяй Еўрапейскага парламента

01.02.2023 г.

Прэзідыум Савета Рэспублікі катэгарычна асуджае і абвяргае рэзалюцыю Еўрапейскага парламента ад 19 студзеня 2023 года, якая адлюстроўвае палітычна ангажаваную пазіцыю еўрадэпутатаў і супярэчыць сапраўднай праўдзе і разумнаму сэнсу.

Палажэнні рэзалюцыі нелегітымныя і не адпавядаюць прынцыпам міжнароднага права. Еўрадэпутаты працягваюць бесперспектыўныя спробы прыдумляць уласныя палітычна матываваныя правілы, якія ёсць неправамернымі і непрымальнымі для Беларусі.

Замест пошуку магчымасцяў для аднаўлення міру ва Ўкраіне еўрадэпутаты яшчэ больш правакуюць рост рэгіянальнай напружанасці.

Не вытрымлівае ніякай крытыкі сцвярджэнне Еўрапарламента аб датычнасці Беларусі да развіцця сітуацыі ва Ўкраіне.

Уключэнне ў рэзалюцыю Еўрапарламента пытання па Беларусі разглядаем як незаконны ціск на нашу краіну і ўмяшанне ў яе ўнутраныя справы.

Рэспубліка Беларусь — суверэнная і незалежная дзяржава, якая адстойвае ўласны шлях развіцця пры безумоўнай павазе правоў іншых дзяржаў. Знаходзячыся ў самым сэрцы Еўропы, наша краіна садзейнічае мірнаму суіснаванню ўсіх членаў міжнароднай супольнасці, дээскалацыі існуючых канфліктаў, увасабляе ў жыццё прынцып узаемнай падтрымкі дзяржаў у барацьбе з выклікамі сучаснасці.

Дзякуючы палітыцы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь наша краіна паступова развіваецца ва ўсіх сферах і набыла імідж донара бяспекі ў рэгіёне шляхам вылучэння мірных ініцыятыў, у прыватнасці, аб правядзенні глабальнага дыялога па бяспецы.

Рэспубліка Беларусь выступае за мірнае ўрэгуляванне сітуацыі ва Украіне. Менавіта па ініцыятыве Кіраўніка беларускай дзяржавы былі арганізаваны тры раунды перагавораў Расіі і Украіны на нашай тэрыторыі. Мы гатовы і далей прымаць усе неабходныя меры, уключаючы выкарыстанне метадаў парламенцкай дыпламатыі, для садзейнічання палітычнаму вырашэнню расійска-ўкраінскага канфлікту.

Мінск, 27 студзеня 2023 г.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці