:

Аб сустрэчы Часовага паверанага з люксембургскай сучаснай мастачкай

26.01.2022 г.

25 студзеня 2022 года Часовы павераны ў справах Беларусі ў Бельгіі сустрэлася з люксембургскай сучаснай мастачкай С.Флінта, якая прадстаўляе арт-дуэт Sandy Flinto & Pierrick Grobéty.

У ходзе сустрэчы была перададзена капсула з зямлёй з Беларусі, якая будзе выкарыстана ў праекце-інсталяцыі Terre d’Origine. У рамках дадзенага праекту аўтары плануюць сабраць узоры зямлі з краін, грамадзяне якіх пражываюць у Люксембургу, з творчай падачай гісторый аб паходжанні ўзораў.

Праект будзе прадстаўлены на «Ночы культуры» ў люксембургскім горадзе Эш-сюр-Альзэт у верасні 2022 года.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці