Аб мерапрыемстве з беларускай дыяспарай у Люксембургу
25.09.2023 г.У рамках праектаў падпраграмы «Беларусы ў свеце» 24 верасня 2023 г. у раёне н.п. Бердорф у Люксембургу адбылося арганізаванае Пасольствам спартыўна-патрыятычнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня народнага адзінства.
Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі беларускай дыяспары, якія пражываюць у Люксембургу.
Удзельнікі здзейснілі пешы паход па маляўнічых мясцінах рэгіёну Мюлерталь, была праведзена віктарына гісторыка-патрыятычнай накіраванасці, а таксама дэгустацыя страў беларускай кухні ў палявых умовах.