Аб прыёме з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
02.07.2024 г.1 ліпеня 2024 г. у Бруселі адбыўся прыём з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, арганізаваны Пасольствам Беларусі ў Бельгіі.
У прывітальнай прамове Часовы павераны ў справах Кацярына Шатохіна правяла кароткі гістарычны экскурс, зрабіўшы акцэнт на святкаванні 80-годдзя вызвалення Беларусі і ўкладзе беларускага народа ў перамогу над фашызмам. Пасля чаго адзначыла дасягненні сучаснай незалежнай Беларусі, асабліва — яе эканамічныя поспехі.
Лімітава выразна прагучалі словы Кацярыны Шатохінай аб тым, што кожны выбірае свой шлях:
“Мы прытрымліваемся шляху адкрытасці, супрацоўніцтва і ўзаемнай павагі. Еўразвяз абраў палітыку напружанасці. І прыняты ўчора (29.06.2024) пакет санкцыяў таму пацвярджэнне. Але, нягледзячы на памкненні некаторых краін, мы працягваем развівацца і мацнець, застаючыся важным іграком на еўрапейскім кантыненце”.
У рамках прыёму адбылося выступленне таленавітага беларускага музыканта-цымбаліста, лаўрэата многіх міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Аляксандры Дзенісені, якая прадставіла публіцы творы беларускіх і замежных кампазітараў, а таксама вядомыя творы сусветнай класікі.
Таксама адбылася мастацкая выстава беларускага аўтара Ганны Брындзы, якая прадставіла свае карціны і вырабы, зробленыя тэхнікай «валяння воўны».
Мерапрыемства наведалі прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса ў Бруселі, бельгійскіх і еўрапейскіх арганізацый, бізнесу і беларускай дыяспары ў Бельгіі.