Аб удзеле ў мерапрыемстве ўшанавання памяці Уга Чавеса
09.03.2024 г.7 сакавіка 2024 г. Часовы павераны ў справах Беларусі ў Бельгіі Кацярына Шатохіна прыняла ўдзел у арганізаваным Пасольствам Венесуэлы ў Бруселі мерапрыемстве ўшанавання памяці былога Прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса.
У сваім выступе Часовы павераны адзначыла закладзеную пры У. Чавесе аснову беларуска-венесуэльскіх адносін. Было падкрэслена, што ў Беларусі памятаюць Камандантэ як сапраўднага сябра нашай краіны.