Аб правядзенні канцэрта, прымеркаванага да Дня народнага адзінства Рэспублікі Беларусь
23.09.2024 г.23 верасня 2024 г. у Пасольстве Беларусі ў Бельгіі прайшоў канцэрт класічнай музыкі, прымеркаваны да Дня народнага адзінства Рэспублікі Беларусь.
Вядомы беларускі піяніст, прафесар Цімур Сяргееня выканаў вядомыя класічныя творы Ф. Шуберта і Ф. Ліста. Аднак галоўным нумарам вечара стала выкананне ўласнай аранжыроўкі праслаўленай беларускай кампазіцыі «Мой родны кут» і аўтарскага твора «Руская рапсодыя».
У рамках мерапрыемства была прадстаўлена мастацкая выстава беларускага аўтара Ганны Брындзы. Карціны якой спалучалі ўсе лепшыя праявы нашай Радзімы: партрэты знакамітых беларускіх аўтараў Я. Купалы і Я. Коласа; бусел, які раскінуў свае крылы; а таксама «вароты Мінска» ў беларускіх матывах.
Часовы павераны ў справах Кацярына Шатохіна у сваім звароце акцэнтавала ўвагу на сімвалізме дадзенага свята для беларускага народа, як яго гістарычнага складніка, так і значнасць «адзінства» ў сучасным свеце.
Мерапрыемства наведалі прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса ў Бруселі, бельгійскіх і еўрапейскіх арганізацый, бізнесу і беларускай дыяспары ў Бельгіі.