:

Аб Творчым вечары беларусаў у Бельгіі 2024

20.05.2024 г.

Творчы вечар беларусаў у Бельгіі 2024 адбыўся 18 мая ў малой канцэртнай зале Каралеўскай кансерваторыі Бруселя.

Быў праведзены канцэрт прафесійных музыкантаў, што жывуць у Бельгіі, а таксама арганізавана дэгустацыя страў беларускай кухні.

Альтыст Віталь Міхін выканаў Сюіту № 1 Соль мажор І.С. Баха, а таксама частку I Санаты Мі-бемоль мажор І. Брамса пад акампанемент Аляксандра Назімава (раяль).

Аляксандра Дзенісеня на цымбалах выканала кампазіцыі Вівальдзі і творы беларускіх кампазітараў: Віктара Войціка, Валерыя Жывалеўскага, Іосіфа Жыновіча і інш.

У сваім звароце да гасцей вечара Часовы павераны ў справах Беларусі ў Бельгіі Кацярына Шатохіна адзначыла, што правядзенне творчых вечароў беларусаў у Бельгіі стала добрай традыцыяй (адбыліся ўжо тры сустрэчы такога фармату). Абазначана асаблівасць бягучага года для Беларусі ў сувязі са святкаваннем 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Узгадана таксама, што ў 2024 годзе адзначаюцца 100-годдзе кінастудыі “Беларусьфільм”, 40-годдзе Мінскага метро і 30-годдзе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Мерапрыемства адбылося ў рамках падпраграмы “Беларусы ў свеце” Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2021–2025 гг.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці