:

Аб кірмашы турыстычных паслуг «Адпачынак–2023»

20.03.2023 г.

13 па 15 красавіка 2023 г. у г. Мінску адбудзецца 25-ы міжнародны вясновы кірмаш турыстычных паслуг «Адпачынак-2023».

На кірмашы будуць прадстаўлены магчымасці для падарожжаў і экскурсійных праграм, а таксама паслуг у сферы турызму і адпачынку. У мерапрыемстве прымуць удзел больш за 100 экспанентаў (тураператары, санаторыі, аграэкасядзібы, медыцынскія і SPA-цэнтры, гатэлі, гасцініцы і загарадныя комплексы, страхавыя і транспартныя кампаніі, аб'екты прамысловага турызму). Запланавана правядзенне насычанай дзелавой праграмы ў фармаце прэзентацый, воркшопаў, круглых сталоў і інш. Падрабязная інфармацыя аб кірмашы размешчана на сайце мерапрыемства.

Арганізатары запрашаюць прадстаўнікоў турыстычнай галіны ўзяць удзел у кірмашы. Па пытаннях удзелу ці для атрымання дадатковай інфармацыі прапануецца звяртацца да арганізатараў: эл. пошта tourfair@belexpo.by, тэл. +375 17 334 01 31, маб. тэл. (Наталля Лазарчык) +375 29 889 56 63 (Viber, Telegram, WhatsApp).

Прэс-рэліз выставы.

Матэрыялы аб магчымасцях турызму ў Рэспубліцы Беларусь.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці