:

Адказ прэс-сакратара МЗС на пытанне аб закліку дэпутатаў Еўрапарламента пашырыць санкцыі ў дачыненні да Беларусі

17.03.2023 г.

РІА Навіны: Як Вы можаце пракаментаваць заклік дэпупатаў Еўрапарламента ўвесці дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі?

А.Глаз: Дэпутаты Еўрапарламента, які загразнуў у карупцыйных скандалах, павінны займацца праблемамі свайго рэгіёну, якіх больш, чым дастаткова. Можна пачаць з сустрэч са сваім насельніцтвам і выбаршчыкамі, калі адрыў ад рэальнасці ўжо такі вялікі, што не дазваляе бачыць бярвенне ў сваіх вачах. Калі кампетэнцый недастаткова, то нашы парламентарыі, упэўнены, будуць заўсёды гатовы ў канструктыўнай манеры падзяліцца вопытам. Няма ніякіх сумневаў, што насельніцтва краін ЕС магло б еўразасядацелям расплюшчыць вочы на многія рэчы.

Беларусь гатова весці дыялог, але толькі раўнапраўны і ўзаемапаважлівы. Мы заўсёды адкрыта пра гэта гаворым. Таму лепш бы еўрадэпутаты падумалі, як паспрыяць узаемавыгаднаму супрацоўніцтву суб'ектаў гаспадарання нашых краін, выкараніць татальныя абмежаванні базавага права на свабоду перамяшчэння грамадзян краін ЕС і Беларусі, а таксама пра іншыя сапраўды надзённыя пытанні.

Аднабаковыя абмежавальныя меры, яны ж санкцыі, з`яўляюцца незаконнымі. Для любога чалавека, які разумее, відавочна, што гэта інструмент ціску, які парушае базавыя правы насельніцтва суверэнных краін, супраць якіх гэтыя меры накіраваныя. Час паказаў, што мы можам спакойна і эфектыўна агароджваць сваіх грамадзян ад еўрапейскіх намаганняў нанесці ім урон.

Палітыка ж еўраструктур, якія адыходзяць ад узаемапаважлівага дыялогу і не спрабуюць прапанаваць нічога, акрамя чарговых прымусовых мер у дачыненні да незалежнай краіны, тупікова. Сумна, што Еўрапарламент у дадзеным кантэксце не займае самастойную пазіцыю. Хоць мы разумеем, што гэтыя беспадстаўныя цэтлікі і заклікі з'яўляюцца адпрацоўкай нечай палітычнай ці эканамічнай замовы. Так да гэтага і ставімся.

На наступным тыдні беларусы будуць успамінаць сапраўды трагічную для нашай краіны і сімвалічную для ўсяго еўрапейскага рэгіёна дату — 80 гадоў з дня трагедыі ў Хатыні. Вось усе разам і паглядзім, якую заяву зробяць еўрапарламентарыі з гэтай нагоды.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці