:

Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду ў Беларусь на тэрмін не больш за 30 сутак

27.07.2018 г.

24 ліпеня 2018 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка падпісаў Указ № 295 «Аб унясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Дакументам прадугледжваецца ўстанаўленне бязвізавага парадку ўезду ў Беларусь на тэрмін не больш за 30 сутак з дня ўезду праз пункт пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь Нацыянальны аэрапорт Мінск для грамадзян 74 дзяржаў, у тым ліку грамадзян Каралеўства Бельгія і Вялікага Герцагства Люксембург.

Дадзены парадак прадугледжаны для замежных грамадзян, дакументаваных агульнаграмадзянскімі пашпартамі, і не распаўсюджваецца на замежных грамадзян, якія ажыццяўляюць афіцыйныя паездкі: дыпламатычныя, службовыя, спецыяльныя і іншыя пашпарты прымацца не будуць.

Згодна з Указам, для ўезду ў Рэспубліку Беларусь у бязвізавым рэжыме праз пункт пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск грамадзянам названых ва Указе дзяржаў неабходна пры сабе мець:
 — сапраўдны агульнаграмадзянскі пашпарт, тэрмін дзеяння якго павінен перавышаць дату мяркуемага выезду з Рэспублікі Беларусь не менш чым на 90 сутак;
 — грашовыя сродкі: на кожны дзень знаходжання суму ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентную не менш чым дзвюм базавым велічыням, альбо 50 базавых велічынь, калі знаходжанне складзе поўныя 30 дзён;
 — медыцынскі страхавы поліс на суму не менш 10 000 еўра, сапраўдны на Беларусі на працягу ўсяго тэрміну знаходжання.

* Базавая велічыня ў Беларусі на 2018 год устаноўлена ў памеры 24,5 беларускіх рублёў.

Для грамадзян — В'етнама, Гаіці, Гамбіі, Індыі, Лівана, Намібіі, Самоа — абавязковым дадатковым патрабаваннем з'яўляецца таксама наяўнасць у дакуменце для выезду за мяжу сапраўднай шматразовай візы дзяржаў ЕС або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб уездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў з падцвярджэннем у іх вылету з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» на працягу 30 дзён з даты ўезду.

Парадак бязвізавага перамяшчэння праз аэрапорт не распаўсюджваецца на замежных грамадзян, якія прыбываюць у Беларусь авіярэйсамі з Расійскай Федэрацыі, а таксама якія маюць намер ажыццявіць вылет у аэрапорты РФ (дадзеныя рэйсы з'яўляюцца ўнутранымі, пагранічны кантроль на іх не ажыццяўляецца).

Бязвізавы рэжым таксама не распаўсюджваецца на замежных грамадзян, якія едуць у Беларусь для працаўладкавання, вядзення камерцыйнай дзейнасці і навучання, працягласць якога перавышае 30 сутак.

Тэрмін бязвізавага знаходжання вылічаецца ў цэлых каляндарных сутках. Першым суткам адпавядае дата прыбыцця, апошнім — дата ўбыцця. Пры гэтым тэрмін бязвізавага знаходжання не можа быць прадоўжаны звыш устаноўленых 30 сутак.

ВАЖНА: Пры знаходжанні ў Беларусі больш за 5 рабочых дзён замежным грамадзянам неабходна зарэгістравацца ў падраздзяленнях па грамадзянстве і міграцыі тэрытарыяльных органаў унутраных спраў. Пры пражыванні ў гасцініцах, хостэлах, санаторыях і іншых калектыўных сродках размяшчэння рэгістрацыя замежных грамадзян ажыццяўляецца адміністрацыямі такіх устаноў пры засяленні.

 — правілы перасячэння Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь замежнымі грамадзянамі з бязвізавым парадкам уезду размешчаны на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь;
 — больш падрабязная інфармацыя па арганізацыі бязвізавага ўезду на тэрыторыю турысцка-рэкрэацыйнай зоны „Брэст” і парку „Аўгустоўскі канал” размешчана на www.tour.brest.by  і www.grodnovisafree.by.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці