Выпатрабаванне дакументаў
Выпатрабаванне дакументаў з Рэспублікі Беларусь
У Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія прымаюцца заявы грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пражываюць на тэрыторыі консульскай акругі, па выпатрабаванні дакументаў з Рэспублікі Беларусь.
Для выпатрабавання дакументаў з Рэспублікі Беларусь неабходна падаць наступныя дакументы:
— Заяву (адвольная форма) з указаннем віду дакумента, а таксама неабходнасці яго легалізацыі шляхам прастаўлення апастыль;
— Анкету http://mfa.gov.by/docs/forms/ReclaimForm.pdf (фармат Acrobat Reader) ў 2-х экз. Анкета павінна быць падпісана заяўніком уласна;
— заява http://belarusfacts.by/docs/applicationzags.pdf (фармат Acrobat Reader) аб выдачы пасведчання аб рэгістрацыі акта грамадзянскага стану (напрыклад, пасведчанне аб нараджэнні, шлюбе) — у выпадку выпатрабавання паўторнага пасведчання;
— натарыяльна завераную копію пашпарта;
— дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.
Кошт выпатрабавання аднаго дакумента:
— для грамадзян Рэспублікі Беларусь — 35 еўра;
— для замежных грамадзян — 70 еўра;
Кошт легалізацыі аднаго дакумента шляхам прастаўлення апастыль складае 35 еўра.
Увага: наяўныя грошы не прымаюцца.
Тэрмін разгляду: 3 месяцы.