:

Парадак прыёму дакументаў

Асаблівасці прыёму дакументаў у сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса COVID-19

З улікам распаўсюджвання каранавіруса COVID-19 прыём усіх грамадзян ажыццяўляецца толькі па папярэдняму запісу за выключэннем пытанняў, якія патрабуюць неадкладнага консульскага ўмяшання, у першую чаргу для афармлення пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь у сувязі са стратай пашпарта.

Прыём грамадзян ажыццяўляецца толькі пры наяўнасці медыцынскай маскі.

Да прыёму ў памяшканне консульскага аддзела Пасольства дапускаецца не больш за аднаго чалавека адначасова, у выключных выпадках — у суправаджэнні члена сям'і.

Просім напярэдадні наведвання Пасольства адсочваць магчымыя абнаўленні інфармацыі адносна ажыццяўлення консульскага прыёму.

Прасілі б звярнуць увагу на тое, што шэраг консульскіх пытанняў можа быць вырашаны па пошце без асабістага наведвання Пасольства. У прыватнасці, такім чынам можна падаць дакументы на афармленне пастаяннага пражывання за мяжой, пашпарта для пастаяннага пражывання за мяжой, заяву на афармленне пасведчання на вяртанне, а таксама візавыя заяўкі (за выключэннем асобных выпадкаў) родным і знаёмым замежным грамадзянам.

Магчымасці прыёму дакументаў па пошце

Магчымасць напраўлення дакументаў па пошце/зваротнай адпраўкі разглядаецца консульскай службай у індывідуальным парадку. Адпаведную інфармацыю неабходна папярэдне удакладняць па тэлефоне Пасольства +32 2 340 02 95. Адпраўка па пошце ажыццяўляецца толькі ў форме заказнога ліста або з выкарыстаннем кур’ерскіх служб дастаўкі. Для зваротнай адпраўкі да дакументаў, якія накіроўваюцца ў Пасольства, прыкладаецца канверт са зваротным адрасам і аплатай за перасылку дакументаў (падрабязную інфармацыю аб гэтым Вы можаце атрымаць у паштовага аператара Бельгіі «BPOST» альбо ў спецыялістаў кур'ерскіх службаў дастаўкі).

Пасольства не нясе адказнасці за магчымыя рызыкі, звязаныя з адпраўкай дакументаў па пошце.

Атрымаць дадатковую інфармацыю і тлумачэнні можна па тэлефоне: +32 2 340 02 95 (у працоўныя дні з 09.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00) альбо па электроннай пошце: be.consul@mfa.gov.by.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці