:

Парадак аплаты консульскага збору

Аплаціць консульскі збор за любое консульскае дзеянне можна з дапамогай сістэмы «інтэрнэт-банкінг» або прамым банкаўскім пераводам. Зрабіць плацёж можна таксама ў любым банку ці паштовым аддзяленні Бельгii.

Увазе грамадзян, што пражываюць у Вялікім Герцагстве Люксембург:
у звязку з дзеючымі ў Бельгіі абмежаваннямі на правядзенне грашовых пераводаў для асоб, якія не з'яўляюцца рэзідэнтамі Каралеўства Бельгія, аплачваць консульскі збор неабходна перад наведваннем Пасольства, папярэдне атрымаўшы інфармацыю аб плацяжы ў консульскай службе.

Аплата консульскага збору праводзіцца толькі ў еўра.

Пацвярджэннем аплаты служаць раздрукаваныя на папяры дадзеныя па ажыццяўленню плацяжоў або электронная выпіска аб пераводзе грашовых сродкаў.

Банкаўскія рэквізіты Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія:

Нумар банкаўскага рахунку: BE43 7340 2767 3301
Найменне атрымальніка: Ambassade Rep. Belarus

Пры аплаце консульскага збору неабходна таксама пазначаць апісанне да плацяжу (прозвішча і характар консульскага дзеянні). Напрыклад, «Ivanou, afarmliennie davieranasci».

Пры звароце ў Пасольства пры сабе неабходна мець дакумент, які пацвярджае правядзенне аплаты консульскага збору.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці