:

Дагаворна-прававыя акты

Аснову дагаворна-прававой базы беларуска-бельгійскіх адносін складаюць 7 дзеючых міжнародных дагавораў і міжнародна-прававых дакументаў (у тым ліку 5 міжурадавых міжнародных дагавораў і 2 міжнародна-прававых дакумента), а таксама 1 міжурадавы дагавор, які ў сілу не ўступіў.

Паміж Рэспублікай Беларусь і Бельгіяй падпісаны і ўступілі ў сілу наступныя міжурадавыя дагаворы:

Паміж Рэспублікай Беларусь і Бельгіяй падпісаны і ўступілі ў сілу наступныя міжнародна-прававыя дакументы:

  • Мемарандум аб узаемаразуменні па пытаннях мытнага супрацоўніцтва паміж Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь і Генеральнай адміністрацыяй па мытні і акцызах Каралеўства Бельгія ад 12 чэрвеня 2015 года (уступіў у сілу з даты падпісання);
  • Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Бельгійскім цэнтрам ядзерных даследаванняў г.Мол ад 22 снежня 2009 года (уступіў у сілу 25 сакавіка 2010 года)
    Міжурадавы дагавор, які падпісаны, але ў сілу не ўступіў:
  • Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь з аднаго боку, і Бельгійска-Люксембургскім эканамічным саюзам, з другога боку, аб узаемным садзейнiчаннi i абароне iнвестыцый ад 9 красавіка 2002 года (ратыфікавана беларускім бокам 30 красавіка 2003 году) у сілу не ўступіла. З уступленнем з 1 снежня 2009 года ў сілу Лісабонскай дамовы рэгуляванне пытанняў інвестыцый аднесена да агульнай гандлёвай палітыцы ЕС.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці