:

Гандлёва-эканамічныя адносіны

Еўрапейскі саюз займае другое месца сярод асноўных гандлёва-эканамічных партнёраў Рэспублікі Беларусь.

У 2008 годзе напярэдадні сусветнага эканамічнага крызісу таваразварот паміж Беларуссю і ЕС складаў 23,0 млрд. даляраў ЗША, з якіх 14,4 млрд. даляраў ЗША прыходзілася на беларускі экспарт і 8,5 млрд. даляраў ЗША — на імпарт. Станоўчае сальда ў гандлі з ЕС складала 5,8 млрд. даляраў ЗША.

У 2009-2010 гадах з прычыны сусветнага эканамічнага крызісу гандаль паміж Беларуссю і ЕС скарацілася на 30%. У 2010 годзе
таваразварот склаў 15,1 млрд. даляраў ЗША. Беларускі экспарт у ЕС у параўнанні з паказчыкамі 2008 года скараціўся амаль на 50% да 7,6 млрд. даляраў ЗША. Сальда ў гандлі засталося станоўчым, але склала толькі 57 млн. даляраў ЗША.

Разам з тым паказчыкі гандлю паміж Беларуссю і ЕС у 2011 годзе ўпэўнена пераўзышлі рэкордныя адзнакі 2008 года. У параўнанні з 2010 годам
таваразварот вырас на 61,1% да 24,2 млрд. даляраў ЗША. Беларускі экспарт павялічыўся на 106,9% да 15,7 млрд. даляраў ЗША. Станоўчае сальда ў гандлі з ЕС дасягнула 7,2 млрд. даляраў ЗША.

У 2012 годзе ў гандлі з ЕС быў усталяваны новы гістарычны максімум: таваразварот у параўнанні з 2011
годам павялічыўся на 11,0% да 26,9 млрд. даляраў ЗША, экспарт вырас на 12,0% да 17,6 млрд. даляраў ЗША. Станоўчае сальда ў гандлі паміж Беларуссю і ЕС склала 8,3 млрд. даляраў ЗША.

У 2013 годзе ў гандлі паміж Беларуссю і ЕС назіраўся спад: у параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года таваразварот скараціўся на 21,9% да 21 млрд. даляраў ЗША, экспарт скараціўся на 46,4% да 10,5 млрд. долараў ЗША, імпарт павялічыўся на 12,9% і склаў 10,5 млрд. даляраў ЗША. У 2015 годзе экспарт склаў 8,6 млрд. даляраў ЗША, імпарт — 5,8 млрд. даляраў ЗША, у 2016 — 5,7 і 5,5 млрд. даляраў ЗША, у 2017 — 7,8 і 6,3 млрд. даляраў ЗША адпаведна.

Па дадзеных Нацстата, у 2019 годзе тавараабарот з ЕС склаў 15,7 млрд. даляраў ЗША, што на 9,2% менш у параўнанні з 2018 годам. Экспарт з Беларусі ў краіны Еўрасаюза склаў 8,4 млрд. даляраў ЗША (10,18 млрд. даляраў ЗША ў 2018 годзе), падзенне абумоўлена ў асноўным скарачэннем у 2019 г. паставак нафты і нафтапрадуктаў — амаль на 1,2 млрд. даляраў ЗША. Імпарт з ЕС роўны 7,3 млрд. даляраў ЗША, сальда склалася станоўчае ў памеры 1,1 млрд. даляраў ЗША.

У 2019 годзе ўдалося пераламаць негатыўную тэндэнцыю па прамых замежных інвестыцыях з ЕС у Беларусь: 488 млн. даляраў ЗША (у 2018 годзе — 407 даляраў ЗША).

У 2020 таваразварот з ЕС склаў 11,9 млрд. даляраў ЗША — 90,8% ад узроўню 2019 года (13,1 млрд. даляраў ЗША без уліку Вялікабрытаніі). Экспарт з Беларусі ў ЕС склаў 5,5 млрд. даляраў ЗША (на 9,8% менш, чым у 2019 годзе — 6,1 млрд. даляраў ЗША), імпарт — 6,5 млрд. даляраў ЗША (на 8,5% менш, чым у 2019 годзе — 7,1 млрд. даляраў ЗША). Сальда склалася адмоўнае ў памеры 1 млрд. даляраў ЗША.

Асноўныя пазіцыі экспарту традыцыйна склалі нафта і нафтапрадукты (група 27 ТН ЗЭД) — 20,4%, вырабы з драўніны (група 44 ТН ЗЭД) — 18%, чорныя металы (групы 72 і 73 ТН ЗЭД) — 10,4%, ўгнаенні (31 ТН ЗЭД) — 7,5%; таксама прыкметна палепшылі свае пазіцыі мэбля і зборныя будаўнічыя канструкцыі (94 ТН ЗЭД) — 5,5%, вагоны і часткі рухомага складу (група 86 ТН ЗЭД) — 4,2%, іншыя машыны і механізмы (групы 84 і 85 ТН ЗЭД) — 4,5%.

Нягледзячы на санкцыйную палітыку, па выніках 2021 года Еўрапейскі саюз застаўся другім гандлёва-эканамічным партнёрам Беларусі. Тавараабарот з ЕС склаў 16,3 млрд. даляраў ЗША – 136,5% ад узроўню 2020 года. Экспарт з Беларусі ў ЕС склаў 9,5 млрд. даляраў ЗША (174,4% – павялічэнне на 5,5 млрд. даляраў), імпарт – 6,8 млрд. даляраў (104,5% да ўзроўня 2020 г.). Сальда склалася станоўчае ў памеры 2,75 млрд. даляраў.

Асноўныя пазіцыі экспарту захаваліся. Па нафце і нафтапрадуктам (група 27 ТН ЗЭД) назіралася павялічэнне паставак на 12 працэнтных пунктаў, па вырабам з драўніны (група 44 ТН ЗЭД) – невялікае падзенне на 1 працэнтны пункт, пастаўкі чорных металаў (групы 72 і 73 ТН ЗЭД) засталіся амаль на тым жа ўзроўні (павелічэнне на 0,6 працэнтных пунктаў).

У 2021 годзе экспарт паслуг склаў 2,74 млрд. даляраў ЗША (107,3% у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года), імпарт – 1,85 млрд. даляраў ЗША (120% да 2020 года). Сальда склалася станоўчае ў памеры 0,89 млрд. даляраў ЗША.

Інвестыцыі з ЕС у Беларусь у 2021 годзе склалі 545,98 млн. даляраў ЗША (прамыя на чыстай аснове), за 2020 год – 583,34 млн. даляраў ЗША.

Галоўныя гандлевыя партнеры Беларусі у ЕС: Нідэрланды, Польшча, Германія, Літва, Латвія, Бельгія, Чэхія, Італія.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці