:

Усходняе партнёрства

Беларусь актыўна ўдзельнічала ў шматбаковым кампаненце «Усходняга партнёрства» (УП). Міністр замежных спраў Уладзімір Макей прыняў удзел самітах УП у г.Вільнюсе (28-29 лістапада 2013 года), г.Рызе (21-22 мая 2015) і г. Бруселі (24 лістапада 2017 г., 13-14 мая 2019 г.). 18 чэрвеня 2020 года Беларусь на ўзроўні Прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі прыняла ўдзел у віртуальным саміце УП, прысвечаным пытанням барацьбы з пандэміяй COVID-19 і перспектывам развіцця ініцыятывы.

Беларусь таксама рэгулярна ўдзельнічала ў пасяджэннях такіх кіравальных органаў УП, як сустрэчы міністраў замежных спраў (апошняе паседжанне адбылося 12 чэрвеня 2020 г. у віртуальным фармаце) і сустрэчы старэйшых службовых асоб УП. У рамках «Усходняга партнёрства» прадстаўнікі Беларусі ўносілі ўклад у працу ўсіх чатырох шматбаковых тэматычных платформаў УП (“Умацаванне дзяржінстытутаў і належнага кіравання”, “Эканамічнае развіццё і рынкавыя магчымасці”, “каннектыўнасць, энергаэфектыўнасць, навакольнае асяроддзе і кліматычныя змены”, “Мабільнасць і кантакты паміж людзьмі”), спадарожных рабочых груп і флагманскіх ініцыятыў.

Беларускі бок прымаў актыўны ўдзел у распрацоўцы прыярытэтаў развіцця «Усходняга партнёрства», у тым ліку на перыяд пасля 2020 году, надаючы ключавую ўвагу прасоўванню неканфрантацыйнага характару ініцыятывы і яе арыентацыі на прагматычныя, зразумелыя простым грамадзянам вынікі супрацоўніцтва. Беларусь паслядоўна праводзіла лінію на актывізацыю прыкладной дзейнасці УП у інтарэсах краін-партнёраў. Сумесна з іншымі краінамі беларускі бок ініцыяваў распрацоўку канкрэтных праектаў, накіраваных на развіццё сеткі энергетычных і транспартных камунікацый, умацаванне рэгіянальнай энергетычнай бяспекі, процідзеянне экалагічным пагрозам, павышэнне эфектыўнасці аховы межаў і мытнага забеспячэння гандлю паміж краінамі-партнёрамі і ЕС.

Па ініцыятыве Беларусі створаны Бізнес-форум УП (2011 год) і працоўная група УП па гарманізацыі лічбавых рынкаў (2015) у якасці платформаў для дыялогу і супрацоўніцтва паміж бізнес-коламі і эканамічнымі структурамі краін-партнёраў і ЕС. Па прапанове Мінска пачалося правядзенне міністэрскіх сустрэч у галіне аховы навакольнага асяроддзя.

У 2020 годзе ў адказ на ўведзеныя ЕС незаконныя з пункту гледжання міжнароднага права абмежавальныя меры ў адносінах да Беларусі і паніжэнне ўзроўню кантактаў ва «Усходнім партнёрстве» Беларусь аб'явіла аб удзеле ў ініцыятыве на экспертным узроўні. Пасля ўвядзення ЕС незаконных сектаральных санкцый у чэрвені 2021 года, накіраваных на нанясенне эканамічнай шкоды Беларусі, было прынята рашэнне аб прыпыненні ўдзелу ў ініцыятыве.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці