:

Пасведчанне на вяртанне

Пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь — дакумент, які падцвярджае права на аднакратны ўезд у Рэспубліку Беларусь у тэрмін, вызначаны ў ім, і які сведчыць асобу ўладальніка ў мэтах аднаразовага ўезду ў Рэспубліку Беларусь. Такім чынам, пасведчанне на вяртанне сапраўднае толькі для вяртання ў Рэспубліку Беларусь і не дае права на жыхарства на тэрыторыі Бельгіі / Вялікага Герцагства Люксембург і не можа ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам служыць для пасведчання асобы ўладальніка перад кампетэнтнымі органамі Бельгіі / Люксембурга.

Пасведчанне на вяртанне выдаецца: грамадзянам Рэспублікі Беларусь –

- у выпадку страты (крадзяжу) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, службовага або дыпламатычнага пашпарта альбо заканчэння тэрміну яго дзеяння падчас іх знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь;

 — асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, уцекачам і замежным грамадзянам, якім прадастаўлена прыстанішча ў Рэспубліцы Беларусь, — у выпадку страты (крадзяжу) праязнога дакумента падчас іх знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь;

 — грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, якія маюць несапраўдныя дакументы для выезду з Рэспублікі Беларусь і (або) уезду ў Рэспубліку Беларусь, — у выпадку іх дэпартацыі, выправаджэння ў Рэспубліку Беларусь, выдачы Рэспубліцы Беларусь;

 — непаўналетнім грамадзянам — у выпадку іх нараджэння за межамі Рэспублікі Беларусь.


Бясплатна ажыццяўляецца афармленне пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь для:

- грамадзян, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту;
 — ахвяр гандлю людзьмі, прызнаных такімі ва ўстаноўленым парадку;
 — для асоб, якія высылаюцца, дэпартуюцца ў Рэспубліку Беларусь або выдаюцца Рэспубліцы Беларусь.


З іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь за выдачу пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь спагнаецца консульскі збор у адпаведнасці з дзеючым тарыфам — 20 еўра. Тэрмін разгляду складае 1 месяц з дня падачы заявы.

Афармленне пасведчання на вяртанне ў выпадку страты пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Для атрымання пасведчання на вяртанне грамадзяніну, якi страцiў пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, неабходна асабіста прадаставіць наступныя дакументы:

 — заяву на выдачу пасведчання;
 — дакумент, які падцвярджае факт звароту ў кампетэнтны орган краіны знаходжання з заявай аб страце пашпарта;
 — два каляровыя фатздымкі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту;
 — дакумент, аб ўнясенні аплаты.


ВАЖНА: Уважліва азнаёмцеся з патрабаваннямі да памераў і якасці фатаздымкаў для афармлення дакументаў.


На пасведчанні аб нараджэнні грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, нараджэнне якога зарэгістравана ў органах запісу актаў грамадзянскага стану Бельгіі / Люксембурга, павінен быць пастаўлены штамп «Апастыль» у кампетэнтным адміністрацыйным органе краіны. Наяўнасць перакладу пасведчання аб нараджэнні на рускую або беларускую мовы паскарае працэс выдачы пасведчання на вяртанне для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія нарадзіліся за яе межамі і не дасягнулі 18-гадовага ўзросту.
УВАГА: усе прадстаўленыя дакументы, выдадзеныя ўпаўнаважанымі органамі замежных дзяржаў, павінны быць легалізаваныя і перакладзены на рускую або беларускую мовы.

Афармленне пасведчання на вяртанне ў выпадку нараджэння дзіцяці.


    У выпадку, калі ўсталяваны факт прыналежнасці дзіцяці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь, ён накіроўваецца ў Беларусь па пасведчанні на вяртанне, дзе па месцы пастаяннай рэгістрацыі любога з бацькоў афармляе нацыянальны пашпарт. Па наяўнай інфармацыі з МУС Рэспублікі Беларусь, тэрмін афармлення пашпарта ва ўмовах тэрміновасці — 10 дзён. У гэтай сувязі, коснульская служба Амбасады настойліва рэкамендуе папярэдне стэлефанавацца з падраздзяленнем па грамадзянству і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы меркаванага звароту (пошук ажыццяўляецца самастойна праз Інтэрнэт) для ўзгаднення пытання аб афармленні пашпарта ў прымальныя тэрміны.
Для атрымання пасведчання на вяртанне законныя прадстаўнікі дзіцяці павінны падаць:

 — заяву;

 два фатаздымкі, памерам 4 х 5 см.;
 — пашпарты бацькоў;
 — копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці альбо выпіску з кнігі запісу актаў грамадзянскага стану (з апастылем і перакладам на рускую / беларускую мовы). Пры атрыманні выпіскі аб нараджэнні з кнігі запісу актаў грамадзянскага стану неабходна папярэджваць адказнага супрацоўніка адміністрацыйнага органа, упаўнаважанага на выдачу выпіскі, пра тое, што на дакумент будзе ў наступным прастаўлены штамп «Апастыль». У гэтай сувязі падпісваць выпіску можа толькі кіраўнік адміністрацыйна-тэрытарыяльнага органа, альбо такі супрацоўнік, чый подпіс будзе легалізаваны ў МЗС Бельгіі / Люксембурга). Штамп «Апастыль» прастаўляецца ў МЗС Бельгіі (SPF Affaires Etrangeres, Coomerce Exterieur et Cooperation au developpement) служба па легалізацыі (Service legalisation) па адрас: 1000 Bruxelles, rue des Petits Carmes 27, tel.: 02/5018785, 02/5018816, 02/5018900.

Дзецям да 14 гадоў пасведчанне на вяртанне выдаецца бясплатна.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці