Аб трэцім семінары «Экспарт у ЕС»

15 красавіка 2021 г. у фармаце відэаканферэнцыі адбыўся трэці завяршальны семінар з арганізаванай Пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі пры Еўрапейскім саюзе серыі «Экспарт у ЕС».

Удзельнікамі мерапрыемства сталі прадпрыемствы г.Мінска і Мінскай вобласці.

У дадзенай серыі семінараў усяго ўзялі ўдзел больш за сто беларускіх прадпрыемстваў.

Да даведкі: «Экспарт у ЕС» — серыя семінараў, арганізаваная Пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі пры Еўрапейскім саюзе пры экспертнай падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС), а таксама беларускіх дыппрадстаўніцтваў у дзяржавах Еўрасаюза. Мэта мерапрыемстваў — азнаёміць беларускія суб'екты гаспадарання з рынкам ЕС, прынцыпамі дзейнасці адпаведных еўрапейскіх інстытутаў, а таксама данесці інфармацыю аб існуючых у цяперашні час магчымасцях і абмежаваннях у галіне гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння з краінамі Еўрасаюза.

Аб серыі семінараў «Экспарт у ЕС»