
16 лютага адбылася відэаканферэнцыя Пастаяннага прадстаўніка пры ЕС Аляксандра Міхневіча і дыпламатаў Прадстаўніцтва з кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата па ахове здароўя і харчовай бяспекі Еўракамісіі (DG SANTE).
Бакі падрабязна абмеркавалі прымяненне і праблемныя аспекты прынятага напярэдадні Еўракамісіяй рашэння аб кантролі ўвозу на тэрыторыю ЕС драўлянай упакоўкі.