:

Аб сустрэчы ў Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў

05.08.2021 г.

4 жніўня 2021 г. па ініцыятыве еўрапейскага боку адбылася сустрэча Часовага паверанага ў справах Беларусі пры ЕС Пятра Шульгі з выконваючым абавязкі Кіруючага дырэктара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў па Расіі, «Усходняму партнёрству», Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнаму супрацоўніцтву і АБСЕ Рычардам Цiбельсам, падчас якой былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковых адносін.

У якасці асобнай тэмы закранута міграцыйная сітуацыя на беларуска-літоўскай мяжы. Беларускі бок адпрэчыў шэраг агучаных катэгарычных ацэнак еўрапейскага боку, прадставіў дадатковыя факты, якія адлюстроўваюць рэальную абстаноўку на мяжы, а таксама пашыраную аргументацыю па пазначаным пытанні з пералікам канкрэтных сістэмных мер па ахове беларуска-літоўскай мяжы. Пацверджана гатоўнасць да дыялогу ў сферы міграцыі.

Закрануты іншыя тэмы, што прадстаўляюць інтарэс. У прыватнасці, заяўлена аб бесперспектыўнасці і неапраўданасцi еўрапейскіх санкцый, іх непрыманні большасцю беларускага насельніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці