:

Заява МЗС у сувязі з прыняццем ЕС чарговага пакета санкцый у дачыненні да Беларусі

03.12.2021 г.

Глыбіня абсурду як непасрэдна рашэння Еўрапейскага саюза аб чарговых санкцыях супраць суверэннай Беларусі, так і самога яго зместу ўжо з цяжкасцю паддаецца разуменню.

Еўрачыноўнікі прыдумалі нейкую агрэсію з боку мірнай Беларусі і, нягледзячы на разумны сэнс, прадстаўленыя факты, распачатыя тэхнічныя кансультацыі і зробленыя беларускім бокам дадатковыя меры па стрымліванні нелегальнай міграцыі, крывадушна нанеслі санкцыйны ўдар.

У дэструктыўных мэтах прадоўжана адкрытая дэманізацыя нашай краіны — увесь цяжар адказнасці ўскладаецца на Беларусь пры нахабным ігнараванні сапраўдных прычын глабальнага міграцыйнага крызісу.

Мэта ўсёй гэтай палітыкі — эканамічна задушыць Беларусь, максімальна ўскладніць і пагоршыць жыццё беларусаў. Высакапарныя глупствы, якія раздаюцца з еўрапейскіх трыбун, у дадзеным выпадку не маюць да рэальнасці ніякага дачынення.

Фармальна абапіраючыся на мантры аб узмацненні ціску, ЕС па-ранейшаму застаецца глухі да зваротаў мільёнаў беларускіх працоўных, якія патрабуюць адмены гэтых варварскіх і антыгуманных мер.

На гэтым шляху Еўрасаюзу ўсё роўна, што пацярпяць дзясяткі тысяч беларускіх грамадзян і членаў іх сем'яў, еўрапейскія спажыўцы, пастаўшчыкі, бізнесмены і кампаніі. Такія «дробязі» для іх нічога не значаць, калі хочацца пагуляць у геапалітыку ці задаволіць прагматычныя дзелавыя інтарэсы пэўных еўрапейскіх колаў.

Менавіта таму ў пакет уключаны беларускія прадпрыемствы, якія не маюць ніякага дачынення да міграцыйнага крызісу. За гэтым хаваецца жаданне пазбавіцца канкурэнтаў. Відавочна, што гэты прэсінг будзе працягнуты ў сляпой лютасці ад адсутнасці выніку. У дадзеным выпадку вынік для еўрапалітыкаў — знішчэнне Беларусі як суверэннай, эканамічна-паспяховай дзяржавы.

Беларусь не першы раз сутыкаецца з такімі выклікамі з боку Захаду. Як і раней, беларуская дзяржава адужэе, пройдзе гэты этап з годнасцю і абароніць адпаведны ўзровень жыцця свайго насельніцтва. Пагібельнасць і бесперспектыўнасць санкцый даўно відавочна для ўсіх разважных людзей, таксама, як і іх негатыўнае ўздзеянне на абодва бакі.

Разам з тым, выключна ў якасці адказу, намі, як і заяўлялася раней, будуць прыняты жорсткія, асіметрычныя, але адэкватныя меры.

Чым далей будзе працягвацца гэты працэс, тым больш відавочнай становіцца яго небяспека ўжо для стабільнасці і бяспекі ўсяго нашага рэгіёну. І віна за ўсё ляжыць выключна на ініцыятары санкцыйнай спіралі і агрэсіі — Еўрапейскім саюзе.

Усё яшчэ заклікаем еўрапейскіх палітыкаў абдумацца.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці