:

Аб сустрэчы ў пратакольным дырэктараце МЗС Бельгіі

12.08.2021 г.

11 жніўня 2021 г. Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія правёў сустрэчу з намеснікам кіраўніка пратакольнага дырэктарата Федэральнай дзяржаўнай службы замежных спраў, знешняга гандлю і супрацоўніцтва ў мэтах развіцця Бельгіі. Сустрэча была ініцыяваная беларускім бокам у сувязі з абуральным нападам на беларускае дыппрадстаўніцтва ў Бруселі — падпалам аднаго з уваходаў 8 жніўня 2021 г.

Было пазначана, што здзейснены падпал стварыў рэальную пагрозу жыццю і здароўю супрацоўнікаў, якія знаходзіліся ў будынку дыпмісіі. Акцэнтавана патрабаванне аб прыняцці ўладамі Бельгіі належных мер для абароны прадстаўніцтва ад пранікнення або нанясення шкоды, што выцякае з абавязацельстваў бельгійскага боку па Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах.

Прадстаўнік МЗС Бельгіі адзначыла, што ўлады краіны з усёй сур'ёзнасцю падыходзяць да інцыдэнту. Было пацверджана, што паліцыя Бруселя ўжо праводзіць следчыя дзеянні для ўстанаўлення зламыснікаў, якім пагражае адказнасць у рамках крымінальнага заканадаўства Бельгіі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці