:

Аб тэлефоннай размове Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Высокім прадстаўніком ЕС

17.11.2021 г.

16 лістапада 2021 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў тэлефонную размову з намеснікам Старшыні Еўрапейскай камісіі, Высокім прадстаўніком Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем.

Суразмощцы абмеркавалі пытанні, звязаныя з сітуацыяй на граніцы Беларусі і ЕС.

У.Макей давёў да суразмоўцы інфармацыю аб прымаемых беларускім бокам мерах па ўзмацненні жорсткасці міграцыйнага рэжыму ў Беларусі. Асобна акцэнтаваў сур'ёзныя намаганні беларускага боку па забеспячэнню мігрантаў гуманітарнай дапамогай, у тым ліку ва ўзаемадзеянні з грамадскімі і міжнароднымі арганізацыямі – Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, Міжнароднай арганізацыяй па міграцыі, Міжнародным дзіцячым фондам, Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа і Паўмесяца і іншымі.

Міністр пацвердзіў нацэленасць Беларусі на сумесны пошук шляхоў вырашэння наяўных праблем, у тым ліку больш хуткае ўрэгуляванне міграцыйнага крызісу.

Пры гэтым падкрэслена прынцыповая пазіцыя беларускага боку аб непрымальнасці санкцый як інструмента палітыкі ў дачыненні да суверэннай і незалежнай дзяржавы, іх негатыўных наступстваў як для двухбаковых адносінаў, так і для рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі ў цэлым.

Бакі дамовіліся працягваць кантакты па лініі Беларусь-ЕС.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці