:

Аб тэлефоннай размове Міністра замежных спраў У.Макея з Высокім прадстаўніком ЕС

15.11.2021 г.

14 лістапада 2021 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў тэлефонную размову з намеснікам Старшыні Еўрапейскай камісіі, Высокім прадстаўніком Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем.

Беларускі бок пацвердзіў прынцыповую гатоўнасць да раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу з ЕС. Падкрэслена бесперспектыўнасць санкцый і контрпрадуктыўнасць санкцыйных падыходаў для развіцця адносін па лініі Беларусь – ЕС.

Абмеркавана складаная міграцыйная сітуацыя на мяжы Беларусі і ЕС.У. Макей давёў да суразмоўцы інфармацыю аб кроках Беларусі па скарачэнні патоку мігрантаў з краін Азіі, Афрыкі і Блізкага Усходу, аказанні гуманітарнай дапамогі бежанцам на мяжы, узаемадзеянні па гэтым пытанні з адпаведнымі міжнароднымі арганізацыямі сістэмы ААН. Пацверджана зацікаўленасць у хуткім урэгуляванні міграцыйнага крызісу.

Бакі дамовіліся падтрымліваць адкрытымі каналы для дыялогу.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці