:

Аб удзеле прадстаўніка Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі ў пасяджэнні Савета Сусветнай мытнай арганізацыі

27.06.2022 г.

З 23 па 25 чэрвеня 2022 г. у Бруселі адбыліся 139-я і 140-я сесіі Савета Сусветнай мытнай арганізацыі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва 184 мытных адміністрацый-членаў арганізацыі.

Дэлегацыю Беларусі на пасяджэннях Савета ўзначаліў першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Валіеў.

Савет падвёў вынікі працы, праведзенай членамі арганізацыі і сакратарыятам за апошні год, адбыліся выбары намесніка генеральнага сакратара.

Дэлегаты прынялі рашэнні па шэрагу міжнародных стандартаў, кіраўніцтваў і рэкамендаваных практыках, якія павінны быць падрыхтаваны на працягу наступнага фінансавага года, каб павысіць эфектыўнасць кіравання трансгранічным гандлем. Абмеркаванні закранулі такія напрамкі, як нарошчванне патэнцыялу мытных службаў, правілы паходжання, мытная ацэнка, класіфікацыя тавараў, спрашчэнне працэдур гандлю.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці