:

Аб Творчым вечары беларусаў у Бельгіі

04.11.2022 г.

У Пасольстве Беларусі ў Бельгіі 3 лістапада 2022 г. у рамках падпраграмы «Беларусы ў свеце» Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2021–2025 гг. адбыўся «Творчы вечар беларусаў у Бельгіі».

На імпрэзу былі запрошаныя прадстаўнікі беларускай дыяспары, а таксама бельгійскія «сябры Пасольства».

Адбыўся канцэрт прафесійных музыкаў з ліку беларусаў, што жывуць у Бельгіі і Люксембургу, была таксама арганізавана дэгустацыя страў беларускай кухні.

Канцэртную праграму адкрыў дуэт скрыпачкі Ліліі Умновай і піяніста Цімура Сергеені. Былі выкананы класічныя і сучасныя творы, у т.л. беларускага, савецкага кампазітара Я.А. Глебава.

 

Цымбалістка Таццяна Ялецкая выканала папуры з кампазіцый беларускай культурнай спадчыны і вядомых сусветных твораў.

Правядзенне мерапрыемства выпала на 140-ю гадавіну з дня нараджэння славутага беларускага пісьменніка Якуба Коласа. У зале прагучала слова песняра: быў прачытаны верш «Родныя вобразы».

У сваім звароце да гасцей мерапрыемства Часовы павераны ў справах Беларусі ў Бельгіі Кацярына Шатохіна адзначыла, што 2022 год у Беларусі з’яўляецца Годам гістарычнай памяці. Акцэнтавана правядзенне 17 верасня Дня народнага адзінства. Пералічаны значныя культурныя і гістарычныя даты гэтага года, уключаючы падвойны літаратурны юбілей – 140 гадоў з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі Я.Купалы і Я.Коласа.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці